«Жыву ў беларусі, і тым ганаруся”

belarus'

Патрыятычную гадзіну пад такой назвай правяла другая гарадская бібліятэка. Прайшло мерапрыемства ў сёмым класе трэцяй сярэдняй школы, дзе класны кіраўнік Наталля Клыбік. Вядучыя Аксана Клыбік і Ларыса Палуносік выступілі ў ролях дзеда Усяведа і дапытлівага хлопчыка. Яны ў вершаванай форме расказалі дзецям, чаму трэба любіць свой родны дом – Беларусь. Разам зазірнулі ў мінулае і сучаснае краю. Асобна спыніліся на назве – Белая Русь, на мове і культуры беларусаў. Бібліятэкары прачыталі радкі вядомых твораў беларускіх класаў.

Вядучыя расказалі школьнікам аб вядомых першадрукарах, імя аднаго з якіх – Францыска Скарыны – носіць слонімская вуліца. Успомнілі самых вядомых народных паэтаў і празаікаў, кампазітараў і мастакоў. Не забылі і аб творчасці мяс-цовых творцаў. Дзеці дружна разгадвалі загадкі, дапаўнялі прыказкі і прымаўкі, створаныя народам, складалі анаграмы. На гэтым уроку аднакласнікі пазнаёміліся са спробамі пяра сваіх сяброў.

Такая ж патрыятычная гадзіна прайшла ў сёмым «Б” класе СШ № 9. Без сумнення, такія сустрэчы не толькі папаўняюць скарбонку ведаў школьнікаў, але і абуджаюць у іх сэрцах любоў да роднага краю, выхоўваюць патрыятычныя памкненні.

Анна ЦЫВІНСКАЯ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.