У цэнтры Слоніма будуецца бізнэс-цэнтр

У цэнтры горада будуюцца і рэканструіруюцца адразу некалькі аб’ектаў. Падходзіць да завяршэння будаўніцтва Народнага дома або, як яго па-іншаму называюць, — драматычнага тэатра. Па інфармацыі кіраўніка МПМК-164, аб’ект можа быць здадзены да Новага года. Узводзіцца непрадуктовы магазін на Першамайскай вуліцы. У ім будуць два паверхі, адзін з якіх цокальны.
На вуліцы Савецкая другі месяц праводзіцца рэканструкцыя будынка былой дзіцячай паліклінікі. Тут з’явіўся сучасны дах, заменена большасць вокнаў, работа працягваецца. У будынку, які па праекту называецца «Бізнэс-цэнтр «Агінскага”, тры паверхі, у тым ліку цокальны, дзе размесцяцца каля 20 памяшканняў. На першых двух паверхах будуць таксама санвузлы і душавыя. Сістэму ацяплення ўманціруюць у падлогу. На фасадзе будынка ўстановяць вялікі гадзіннік. Дарэчы, у свой час гэты будынак выкупіла ТАА «Сельбудгаз”. Яго рабочыя і вядуць цяпер рэканструкцыю пад бізнэс-цэнтр, у якім плануецца размясціць офісы прадпрымальніцкіх структур. Магчыма, рэканструкцыя будзе завершана да сярэдзіны наступнага года.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.