Ні зялёнага газона, ні чырвонага мяча

kommunabaranki

«Баранавічы» — «Камунальнік» (Слонім) — 0:0

Снег, які сыпаў суткі, а пад ранак яшчэ пакрыўся ледзяной коркай, пераўтварыў футбольнае поле ў снежнае месіва, якое мала нагадвала пляцоўку для гульні № 1. Трэба сказаць, што работнікі стадыёна ў Баранавічах нічога не зрабілі, каб падрыхтаваць поле для гульні. Нават снег, ачышчаны па лініях разметкі поля, скінулі абапал ліній. Чамусьці на ўсё гэта не звярнуў увагі інспектар матча. Больш таго, у гаспадароў поля не знайшлося чырвоных мячоў, а менавіта такімі павінны гуляць на заснежаным полі, згодна з рэгламентам чэмпіянату. У такіх вось умовах і праходзіў матч. Пры амаль пустых трыбунах — са ста балельшчыкаў палова была са Слоніма. Прыехаў на матч трэнерскі штаб «Белтрансгаза” (газавікі, як вядома, гэты тур прапускалі). У наступным туры ў Слоніме 4 лістапада сустрэнуцца «Камунальнік” з «Белтрансгазам”. Матч пачнецца ў 14 гадзін. Матч у Баранавічах праходзіў пры яўнай перавазе гасцей. Праўда, рэалізаваць яе слонімцы не змаглі. Бліжэй за партнёраў да мэты быў Асташэнкаў, аднак два ягоныя выхады сам насам з варатаром рэзультатыўнымі не сталі: у першым выпадку не змог перакі-
нуць мяч праз варатара, у другім абаронца збіў нападаючага з ног, але свісток арбітра прамаўчаў.
У самым канцы матча Арочка аказаўся адзін перад варатаром гаспадароў поля, але і ён не змог нанесці пераможны «ўкол”. У нядзелю, нагадаем, — слонімскае «дэрбі”. Думаецца, стадыён «Юнацтва” будзе запоўнены незалежна ад надвор’я.

АСТАТНІЯ МАТЧЫ 35-ГА ТУРА ЗАВЯРШЫЛІСЯ ТАК:

Динамо-2 (Минск) – Смолевичи-СТИ – 2:3
Ислочь (Минский р-он) – Орша – 2:0
Белкард (Гродно) – Звезда-БГУ (Минск) – 2:1
Ливадия (Дзержинск) – Миоры – 0:3
Витебск-2 – Осиповичи – 0:7
Минск-2 – Неман (Мосты) – 3:2
Жлобин – Забудова (Молодечно) – 3:1
Гомельжелдортранс – Днепр-2 (Могилев) – 3:0

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.