Прэс-канферэнцыя старшыні аблвыканкама С.Б. Шапіры

shapiro

На чарговай прэс-канферэнцыі са сродкамі масавай інфармацыі вобласці, якая прайшла на мінулым тыдні ў горадзе Ваўкавыску, старшыня абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра, адказваючы на пытанні журналістаў, зрабіў акцэнт на кіраўнічы патэнцыял прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна.
Задавальняе губернатара работа сённяшняга кіраўніка Ваўкавыскага раёна Міхаіла Сіцько. Усяго за год дзейнасці новага старшыні райвыканкама на Ваўкавышчыне адбыліся значныя змены па добраўпарадкаванні тэрыторый, рэканструкцыі будынкаў, рамонту ўстановаў адукацыі. Вядзецца капітальны рамонт кінатэатра «Юность” з мэтай укаранення 3D-тэхналогій, фарміравання малай глядзельнай залы на 20 месцаў. Распачаты рамонтныя работы ў цэнтральнай бальніцы Ваўкавыска.
Дарэчы, Сямён Шапіра адзначыў, што медыцынская сфера застаецца праблемнай па ўсёй вобласці, і не столькі з-за патрэбы рамонту будынкаў, колькі з-за фінансавай складанасці набыць сучаснае медыцынскае абсталяванне. У якасці прыклада губернатар прывёў будаўніцтва абласной дзіцячай бальніцы, у якой «сцены” каштавалі 47 млрд. рублёў, а для закупу абсталявання патрабуецца 120 млрд. рублёў. Той жа апарат МРТ, без якога немагчыма сучасная медыцынская дыягностыка, каштуе больш за адзін мільён еўра.
Праводзячы экскурс па прамысловасці вобласці, старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што пастаўлена задача перад усімі кіраўнікамі прадпрыемстваў правесці мадэрнізацыю вытворчасці, каб
дасягнуць планкі экспарту беларускай прадукцыі ў 65%. Выкананнне гэтай задачы ўзята на кантроль Прэзідэнтам.
– Зараз кожны дырэктар рыхтуе план развіцця свайго прадпрыемства: па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці, пашырэнні асартыменту, мадэрнізацыі ліній, метадах збыту і г.д. У аснове планаў
павінна ляжаць эканамічная эфектыўнасць, акупляльнасць і абарачальнасць, – падкрэсліў Сямён Шапіра.
Не абышлі журналісты тэму развіцця сельскай гаспадаркі, асабліва цікавіліся будаўніцтвам сучасных фермаў.
– У вобласці будуюцца 59 фермаў, разлічаных на 1000 кароў кожная. Акрамя будаўніцтва новых, вядзецца мадэрнізацыя старых фермаў, – адказаў губернатар. – Усяго на Гродзеншчыне на
сёння 188 тысяч кароў, буйной рагатай жывёлы – 600 тысяч. Да 2015 года пагалоўе кароў плануем павялічыць да 250 тысяч.
Што датычыцца сферы культуры, старшыня аблвыканкама паведаміў, што працягваецца рэканструкцыя Гродзенскай абласной філармоніі, якая ператварыцца ў самую вялікую ў вобласці канцэртную залу на 1260 месцаў. Праект плануецца завяршыць у 2013 годзе. На месцы былога ваеннага гарадка ў мікрараёне Фолюш абласнога цэнтра размесціцца спартыўны комплекс еўрапейскага ўзроўню, адна з трох залаў якога будзе абсталявана на 1,5 тысячы гледачоў, зыходзячы са стандартаў міжнародных спаборніцтваў.
Завяршаецца рэканструкцыя Гродзенскага абласнога тэатра лялек. Да вясны плануецца здаць у эксплуатацыю цэнтр для моладзі. Завастрыў увагу журналістаў губернатар на высокім ўзроўні аварыйнасці на дарогах Гродзеншчыны. Прычым, большасць ДТЗ, па статыстыцы, адбываюцца па прычыне перавышэння хуткасці. А калі пры гэтым вадзіцель яшчэ і нецвярозы, ахвяраў аварый пазбегнуць не атрымліваецца. За мінулы год 6 тысяч вадзіцеляў у Гродзенскай вобласці былі затрыманы за рулём у нецвярозым стане. Сёння кіраўніцтвам вобласці сумесна з міліцыяй адшукваюцца формы спынення «эйфарыі” на дарогах. Рэгулярна праводзяцца рэйды дзяржаўтаінспекцыі па фіксацыі парушэнняў хуткасных рэжымаў, плануецца ў бліжэйшы час усталяванне стацыянарных і перасоўных камер відэафіксацыі.

Ірына ГАЛОМЗІК,

Кірыл ЛЯШЧАНКА.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.