Выбраны сенатары

vybory2012

У мінулы аўторак у зале пасяджэнняў аблвыканкама сабраліся дэпутаты раённых Саветаў вобласці і гарадскога Савета Гродна. Народныя выбраннікі згодна з існуючым заканадаўствам выбіралі
членаў Савета Рэспублікі пятага склікання ад Гродзенскай вобласці.
Кожны з васьмі прэтэндэнтаў (ад вобласці сенатарская квота — восем чалавек, дарэчы, сенатарамі неафіцыйна называюць членаў верхняй палаты парламента) выступіў перад дэпутатамі са сваёй праграмнай заявай. Пасля абмеркавання кандыдатур пачалося тайнае галасаванне. Да слова, падліковую камісію ўзначальваў старшыня Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Рагозік. Пасля падліку галасоў (а ўсе дэпутаты галасавалі за ўсіх кандыдатаў, не толькі за таго, хто вылучаны па акрузе, дзе жыве дэпутат) усе кандыдаты атрымалі ў сваю падтрымку пераважную большасць галасоў.
Райвыканкамамі і прэзідыумамі райсаветаў Слонімскага, Ваўкавыскага і Зэльвенскага раёнаў у Савет Рэспублікі вылучаўся Андрэй Паўлавіч Паўлоўскі, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Біяком”, які жыве ў Гродне. Ён і выбраны членам верхняй палаты беларускага парламента. Членамі Савета Рэспублікі таксама выбраны: Юрый Аляксей, першы сакратар Гродзенскага абкама ГА «БРСМ”; Тамара Далгашэй, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны кардыялагічны цэнтр”; Адам Кавалька, старшыня Астравецкага райвыканкама; Ніна Пазняк, галоўны рэдактар камунальнага інфармацыйнарэкламнага унітарнага прадпрыемства «Лідскае тэлерадыёаб’яднанне”; Тамара Паследняя, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот”.
Паўторна выбраны ў Савет Рэспублікі (былі членамі Савета Рэспублікі чацвёртага склікання) старшыня СВК «Прагрэс-Верцялішкі” Герой Беларусі Васіль Рэвяка і дырэктар прадстаўніцтва алімп-
ійскага камітэта РБ у Гродзенскай вобласці двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч.
Як вядома, члены Савета Рэспублікі працуюць у парламенце не пакідаючы сваіх месц асноўнай работы.
Гродзеншчына выбрала ўсіх сваіх прадстаўнікоў у абедзве палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.