Вымучылі перамогу

btgminsk

«БЕЛТРАНСГАЗ” (СЛОНІМ) — «МІНСК-2” — 2:1
6 верасня, стадыён «Юнацтва”. Пачатак у 15 гадзін.
Суддзі: Матусевіч (Маладзечна), Жардзецкі, Карась (абодва — Смалявічы).
Інспектар: Чэрнік (Масты).
«Белтрансгаз”: Мялік, Дабрыян, Снапко, Харытановіч, Хмялюк (Круглы, 69), Касінец (Кеўра, 84), Кулікоў (Кіслюк, 57), Голубеў, Жэгала (Лужанкоў, 45+1), Анцыпаў, Кудаш.
«Мінск-2”: Дзячко, Лапатко (Круглік, 90+2), Шупілаў, Красавін, Лукашэвіч, Лізура, Ушакоў, Русак (Мялешка, 88), Кульбака, Сапон, Шаталаў (Каллаўр, 75).
Папярэджанні: Касінец, Лапатко, Лукашэвіч.
Галы: Жэгала (5), Ушакоў (55), Касінец (77).

«Белтрансгаз” хоць і выйграў, але наўрад ці можа занесці матч сабе ў актыў, як, дарэчы, і мінчане. Большую частку гульнявога часу сапернікі ігралі «без варот”. Газавікі звычайна ствараюць мноства галявых момантаў, на гэты раз «пажарыла” ля варот гасцей не часта. Відаць, невыпадкова ў перапынку галоўны трэнер «Белтрансгаза” Аляксей Шубянок у раздзявальні «не шкадаваў” энергіі на ацэнку гульні падапечных.
Але як бы там ні было, а тры ачкі заваявалі, тым больш, што гамяльчане зноў прайгралі, і ўжо нейкі нядобры рок можа перашкодзіць слонімцам выйсці ў першую лігу. У пачатку матча ў мітусні ля варот Дзячко, Жэгала змог дабіць мяч у сетку — 1:0. У першым тайме асаблівых праблем варатары не мелі, хіба што аднойчы Мяліку дапамог вынесці мяч з лініі варот абаронца. Другі тайм госці пачалі з атакі па правым фланзе, і Шаталаў праверыў моц перакладзіны «рамкі”, якую абараняў Мялік. Яшчэ праз восем мінут атака гасцей справа завяршылася непрыемнасцямі для газавікоў — абарона пакінула без апекі Ушакова ў левым вуглу штрафной, і Ілля, атрымаўшы пас партнёра, прабіў у дальнюю «дзевятку” — 1:1. Здавалася, па гульні сапернікаў задавальняла нічыя, вастрыні ў атаках было малавата. І ўсё ж газавікі вырвалі перамогу. У атаку падключыўся правы абаронца Дабрыян, навесіў на дальнюю штангу, варатар, здавалася, без праблем утаймуе мяч, але не зафіксаваў яго, следуе няўдалае дабіванне, але другім тэмпам Касінец галавой пракідвае мяч у вароты. Жоўтая картка (за скінутую ад радасци з сябе майку) ніяк не паўплывала на настрой іграка, каманды і гледачоў — гол аказаўся пераможным. Наступны матч «Белтрансгаз” гуляе на выездзе 10 кастрычніка са «Звяздой-БДУ”.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.