Мінімальная перамога пры яўнай перавазе

beltransgaz_zabudova

«БЕЛТРАНСГАЗ” (СЛОНІМ) — «ЗАБУДОВА” (МАЛАДЗЕЧНА) — 2:1
11 лістапада, стадыён «Юнацтва”, 600 гледачоў, пачатак у 13 гадзін.
Суддзі: Руданкоў (Гомель), Палуянаў, Васілевіч (абодва — Мазыр).
Інспектар: Чэрнік (Мінск).
«Белтрансгаз”: Берг, Дабрыян, Харытановіч, Кеўра, Касінец, Кулікоў, Жэгала, Кіслюк (Круглы, 65), Чудноўскі, Кудаш, Анцыпаў.
«Забудова”: Сашчанка, Суман, Грыб, Смірноў (Лавар, 77), Бугай, Краскоўскі, Талькоўскі, Альховік (Драздовіч, 77), Лукшынскі (Філіповіч, 80), Шаблінскі (Бажко, 87), Майсяёнак.
Папярэджанні: Лавар, Шаблінскі, Касінец, Кудаш.
Галы: Кеўра (40), Анцыпаў (62), Шаблінскі (66 – з пенальці).

Газавікі закончаць чэмпіянат выязным матчам у бліжэйшую суботу ў Міёрах. А ў мінулую нядзелю згулялі апошні матч сезона на сваім полі. І закончылі на мажорнай ноце — перамогай. Цяпер балельшчыкі «Белтрансгаза” будуць чакаць наступнага сезона, які «Белтрансгаз” пачне ў першай лізе. Толькі ці не давядзецца газавікам дамашнія матчы праводзіць дзе-небудзь у суседнім горадзе, бо футбольнае поле стадыёна «Юнацтва” у сённяшнім выглядзе наўрад ці будзе дапушчана да чэмпіянату. Справаздачны матч праходзіў практычна з гульнёй у адны вароты — пры яўнай перавазе газавікоў. Госці мелі адзін шанц забіць і яго выкарысталі — ударам з пенальці прабіў вароты экс-белтрансгазавец Шаблінскі. Гаспадары поля вызначыліся двойчы, хаця маглі забіць у многа разоў больш: толькі ў штангу мяч трапляў тройчы — Жэгале, Кіслюку і Кругламу не хапіла некалькіх сантыметраў дакладнасці. На 84-й мінуце пасля ўдара Круглага Краскоўскі вынес мяч з лініі пустых варот. Другіх, крыху менш вострых, але галявых момантаў, было яшчэ больш. Першы гол газавікі забілі за пяць мінут да перапынку. З раёна адзінаццацімятровай адзнакі Кеўра прабіў галавой — не моцна, але па дузе мяч паляцеў у левы ад варатара верхні вугал варот — галкіпер дацягнуўся да мяча, але ад яго рукі прадмет гульні апынуўся ў сетцы. На 62-й мінуце Чудноўскі падаў вуглавы, на падачу адгукнуўся капітан, цэнтральны абаронца Анцыпаў — удар атрымаўся крыху нязграбным, але галявым — мяч апынуўся ў бліжнім вуглу варот гасцей (на здымку ў цэнтры злева: за імгненне да
гола). Пасля таго, як госці адквіталі адзін мяч, гульня крыху супакоілася, толькі пад канец газавікі ўзмацнілі націск, аднак больш змяніць лік на табло не змаглі.

ПЕРАМОЖНЫ ДАЛЁКІ ЎДАР «ГОМЕЛЬЖЕЛДОРТРАНС” – «КАМУНАЛЬНІК” (СЛОНІМ) – 1:0.

Гамяльчане змагаюцца за трэцюю пуцёўку ў першую лігу і губляць ачкі на сваім полі за тур да завяршэння чэмпіянату было б смерці падобна. Гульня была даволі роўнай. А лёс матча вырашыў удар метраў з трыццаці, нанесены гаспадарамі поля. Саматошанка быў закрыты ігракамі і зрэагаваць на мяч не змог. Адбылося гэта на 13-й мінуце матча. У апошнім туры чэмпіянату «Камунальнік” згуляе на сваім полі з «Іслаччу” 17 лістапада. Пачатак матча ў 13 гадзін.

Астатнія матчы 37-га тура завяршыліся так:

Звезда-БГУ (Минск) – Неман (Мосты) – 3:0
Минск-2 – Орша – 3:0
Белкард (Гродно) – Днепр-2 (Могилев) – 2:0
Барановичи – Миоры – 3:1
Жлобин – Осиповичи – 2:2
Ливадия (Дзержинск) – Смолевичи-СТИ – 1:5
Витебск-2 – Динамо-2 (Минск) – 0:1

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.