Камунальнік закончыў сезон на мінорнай ноце

kommuna

«КАМУНАЛЬНІК” (СЛОНІМ) — «ІСЛАЧ” (МІНСКІ РАЁН) — 0:3

17 лістапада, стадыён «Юнацтва”, пахмурна. Пачатак у 13 гадзін.
Суддзі: Тарасевіч (1 к, Мінск), Сладзінскі (1 к, Баранавічы), Кавалёў (1 к, Смалявічы).
Інспектар: Каліноўскі (Мінск).
«Камунальнік”: Карней, Носаль (Якімовіч, 46), Жукаў, Куцко, Багдзевіч, Гусар, Арочка, Сакалоўскі, Саваняка, Спасюк, Асташэнкаў.
«Іслач”: Аляшкевіч, Барадаенка, Горбач, Талейка, Савасцёнак, Ясюкевіч (Данілік, 90+3), Шэлег (Мельнікаў, 83), Рудзянок (Брадніцкі, 78), Халадзінскі (Працкевіч, 74), Пустаход, Лынько (Лапшын, 64).
Папярэджанні: Носаль, Жукаў, Куцко, Багдзевіч, Савасцёнак, Талейка.
Выдаленні: Асташэнкаў, Брадніцкі.
Галы: Лынько (23), Барадаенка (31), Лапшын (66).

Заключная гульня чэмпіянату на стадыёне «Юнацтва” пакінула такі ж змрочны асадак, як і пахмурнае пранізлівае надвор’е. Пачалася гульня з таго, што фотажурналісту «СВ” не дазволілі фатаграфаваць матч з-за лініі варот. Здзейсніўшы «спрынтарскі забег” з лаўкі рэзервнага суддзі чацвёрты суддзя Павел Тачоны замахаў рукамі, што фатаграфаваць нельга. Чаму, — адказаць не змог, спаслаўся на галоўнага суддзю. Але нават маючы першую катэгорыю, суддзя мог бы ведаць, што на стадыёнах усяго свету фотажурналісты здымаюць футбол з-за лініі варот… Нічога дакладнага наконт дзеяння рэзервнага суддзі не адказаў і інспектар матча Васіль Каліноўскі, хоць так, між іншым, і заўважыў: здымаць можаце… Адметна, што ў канцы матча былі выдалены з поля два ігракі з абедзвюх каманд: слонімец адразу пайшоў з поля, а мінчанін як ні ў чым не бывала марудна пайшоў на сваю лаўку запасных: і ні галоўны арбітр, ні рэзервны нічога не зрабілі, каб па літары правіл адправіць выдаленага з поля… У «Іслачы” была матывацыя — у выпадку перамогі яны выходзяць у першую лігу. Трэба шчыра прызнаць — ігракі былі нацэлены на перамогу, гулялі востра. Калі б яшчэ і па-спартыўнаму прыгожа. Любое ігравое сутыкненне — і з крыкам з «лексикона «сапожника” ігрок мінчан падае на газон і ўецца вужакай. Відаць, нават у трэнерскім штабе не верылі ў тое, што ігракам балюча, бо ўрач часам выбягаў на поле нават без медыцынскага чамаданчыка. Непрыемна было чуць з вуснаў трэнераў грубыя выкрыкі з ужываннем зноўтакі нецэнзуршчыны ў адрас балельшчыкаў. Перамога любой цаной — усё ж футбол не ўпрыгожвае. Чамусьці матч з удзелам каманды з Міншчыны судзіў мінскі арбітр. Усе абаронцы «Камунальніка” у першым тайме атрымалі папярэджанні (грубай гульня не была. Не збіраюся ацэньваць работу суддзі, толькі канстатую факт) і, вядома ж, гулялі далей з перасцярогай. Хоць у гэтым матчы ў «Камунальніка” не было турнірнай матывацыі — пуцёўка ў першую лігу «не свеціць”, згулялі хлопцы дастойна (мелі нямала шанцаў забіць — не пашчасціла). Як, дарэчы, і ў сезоне, былі матчы і вельмі відовішчныя — нават пры абмежаваных магчымасцях і ў фінансавым плане, і ў падборы ігракоў. Пасля матча ігракі «Камунальніка” падышлі да сектара сваіх заўзятых балельшчыкаў і паціснулі рукі хлопцам, якія на працягу сезона праявілі сябе вернымі любімай камандзе. «Іслач” жа выйграла ў матчы і выйшла ў першую лігу. З чым яе віншуем.

Пераможна завяршылі сезон

«МІЁРЫ”— «БЕЛТРАНСГАЗ” (СЛОНІМ) — 2:4

Першы круг газавікі на сваім полі завяршылі з «Міёрамі” і тады ўстанавілі рэкорд чэмпіянату, перамаглі — 15:0. Пасля першага круга «Міёры” узмацнілі састаў, адно імя Стрыпейкіс гаворыць пра многае. Дарэчы, і ў апошнім туры сезона Стрыпейкіс забіў гол у вароты «Белтрансгаза”, прычым вельмі эфектна. Матч першапачаткова планавалі правесці ў Наваполацку, але ўсё ж адбыўся ён у Міёрах, на полі, не лепшым, чым у Слоніме. Госці адкрылі лік — зрабіў гэта Кіслюк. Гаўрыловіч аднавіў раўнавагу, але Лужанкоў вывеў гасцей наперад. Стрыпейкіс зраўнівае лік, першы тайм так і завяршыўся. А ў другім тайме двойчы вызначыўся Жэгала і прынёс сваёй камандзе перамогу. «Белтрансгаз” крочыць у першую лігу. З чым яго шчыра віншуем!

АСТАТНІЯ МАТЧЫ АПОШНЯГА ТУРА ЧЭМПІЯНАТУ
ЗАВЯРШЫЛІСЯ ТАК:

Осиповичи – Барановичи – 2:2
Неман (Мосты) – Витебск-2 – 2:0
Динамо-2 (Минск) – Ливадия (Дзержинск) – 7:0
Смолевичи-СТИ – Жлобин – 6:1
Забудова (Молодечно) – Гомельжелдортранс – 0:2
Днепр-2 (Могилев) – Минск-2 – 0:3
Орша – Звезда-БГУ (Минск) – 0:1

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.