Дэкада беларускай літаратуры ў Слоніме

SAM_261114 лютага ў СШ № 2 Слоніма прайшло адкрыццё дэкады беларускай літаратуры, культуры і мастацтва.

Мілагучнае беларускае слова, выкананне песень на беларускай мове заваражылі гледачоў. Госці змаглі вярнуцца да вытокаў беларускай пісьменнасці і паглыбіць свае веды ў гістарычна-пазнавальнай віктарыне “Невядомы Скарына”.

Мерапрыемствы ў рамках дэкады будуць працягвацца да 25 лютага. Навучэнцаў чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, артыстамі, наведванне бібліятэк, тэатраў, а таксама цікавыя гульні, конкурсы, спаборніцтвы, экскурсіі, падарожжы.


Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.