Слонім зноў сабраў лёгкаатлетаў

++++IMG_5506У Слоніме прайшло першынство вобласці па лёгкай атлетыцы. Спаборнічалі юнакі і дзяўчаты 1999 года нараджэння і маладзей. Падобныя абласныя старты лёгкаатлетаў часта праходзяць у Слоніме зімой, бо ў другіх раёнах проста няма такога цудоўнага  лёгкаатлетычнага манежа.

У бегу на 60 метраў з вынікам 7,16 сек. перамог Ігар Зубко з Гродна. Яго зямлячка Кацярына Станкевіч першынствавала на гэтай жа дыстанцыі з вынікам 8,16 сек. Дыстанцыю ў 600 метраў хутчэй другіх прабег Дзяніс Жалнерчык з Воранава (1 мін. 42,2 сек.). Ён жа выйграў забег на 1000 м (3 мін. 05 сек.). Маргарыта Качанава з Гродна выйграла ў саперніц на гэтай жа дыстанцыі 600 м з вынікам 1 мін. 48,2 сек. Слонімец Аляксандр Казлоўскі выйграў забег на 2000 м (6 мін. 48,1 сек.). На мінуту больш затраціла на гэтую дыстанцыю пераможца сярод дзяўчат Надзея Гардзіеўская з Воранава. Наша зямлячка Таццяна Ленец уступіла лідару 15 секунд і была другой.

У спартыўнай хадзьбе на 2 км і 3 км перамог Артур Маркаран з Навагрудка. Яго зямлячка Дар’я Шапель была мацнейшай на трохкіламетровай дыстанцыі. Наталля Пархоменка з Іўя хутчэй за саперніц прайшла 2 км. У скачках у вышыню з аднолькавым вынікам 160 см перамаглі Максім Цыбульскі  (Шчучын) і Анастасія Шэршань (Гродна). Забег бар’ерыстак на 60 м з вынікам 9,6 сек. выйграла Кацярына Станкевіч (Гродна), пераможца гладкага кароткага спрынту. Наталля Ашэка са Слоніма стала трэцяй, уступіўшы пераможцы больш за секунду. Бар’ерны бег 60 м у юнакоў выйграў Аляксей Рыманчук — 9,4 сек. (Гродна).

У бегу на 300 м перамагла Анастасія Шэршань з Гродна — 49,4 сек. І другі раз узнялася на вышэйшую прыступку п’едэстала, як, дарэчы, і яе зямляк Ігар Зубко. Яго вынік на дыстанцыі 300 м — 42,5 сек. Таксама двухразовай чэмпіёнкай стала Маргарыта Качанава з Гродна. На дыстанцыі 1000 м ёй таксама не было роўных (3 мін. 18 сек.). Слонімец Аляксандр Казлоўскі на дыстанцыі 1000 м фінішаваў другім (3 мін. 06 сек.).

У трайным скачку перамог слонімец Яўген Рабілка (12 м), ён жа быў другім у скачках у даўжыню, Вікторыя Янцэвіч са Смаргоні скокнула трайным на 10 м35 см і стала лепшай.

У сектары для штурхання ядра перамог слонімец Мікіта Палонскі (13 м06 см). Ён жа выйграў скачкі ў даўжыню (5 м58 см). Наш зямляк Сяргей Зайкоўскі стаў трэцім (11 м70 см). Анастасія Рыжко з Ваўкавыска выйграла турнір сярод дзяўчат (9 м70 см). Сярод 18 каманд каманда Слонімскага раёна заняла другое месца.


Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.