Дзе «Беларускі скарб»?

++++Img_6404У гарадской бібліятэцы № 4 адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі прайшло нестандартна. Вучні 7 “А” класа СШ № 10 прынялі ўдзел у квест-арыентаванні “Беларускі скарб”.

Спачатку ўдзельнікі сфарміравалі камады, выбралі капітанаў і атрымалі першае заданне. Па правілах гульні ўсе астатнія заданні вучні павінны былі знайсці самі, выкарыстоўваюч ы падказкі і арыенціры. Заданні былі складаныя. Пытанні патрабавалі глыбокіх ведаў па беларускай мове, літаратуры, архітэктуры і фальклору. Вучні паказалі высокі ўзровень ведаў і эрудыцыі. Пераможцы атрымалі падарункі. А потым, за кубачкам чаю рабяты дзяліліся ўражаннямі. Сустрэча атрымалася па-дамашняму цёплай.

Наталля МельНік, загадчык бібліятэкі № 4.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.