Прэм’ера спектакля ў Слоніме: у лясных жыхароў укралі светафор

++++++IMG_6549

У Слонімскім драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля для дзяцей «Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў святлафор?!» паводле п’есы драматурга з Расіі Наталлі Сінінай. Спектакль паставіла рэжысёр тэатра Вікторыя Міхальчык.

Галоўныя героі казкі — гэта лясныя жыхары: Зайчаня, Вавёрачка, Вожык, Мядзведзік, Ліса і цётка Сава, ролі якіх цікава сыгралі артысты Раман Вайтулевіч, Галіна Ерамейчык, Васіль Шалаеў, Наталля Шугай, Віталь Спасюк і Надзея Ільчанка. Вакол лясных жыхароў і адбываецца пацешная і павучальная гісторыя пра тое, якую вялікую ролю ў жыцці адыгрывае выкананне правілаў дарожнага руху.

Лясныя жыхары неяк убачылі, што Ліса ўкрала святлафор, які быў пастаўлены на перакрыжаванні лясных вуліц Ягаднай і Грыбной. Рыжая загадзя заявіла, што яна не хоча ніякіх у лесе святлафораў, а хоча жыць вольна, бо любіць свабоду. У выніку гэтага сярод лясных звяроў адбыўся перапалох. Пачалі шукаць святлафор. І калі яго знайшлі — у лесе зноў справы наладзіліся і лясныя звяры з птушкамі пачалі жыць добра і выконваць усе правілы дарожнага руху.

Спектакль вельмі карысны будзе дзецям і дарослым, якія найчасцей парушаюць правілы дарожнага руху. Таму паглядзеўшы яго, усе разам няхай павучацца ў лясных гаспадароў, як трэба выконваць правілы дарожнага руху.

Першымі гледачамі новага спектакля будуць вучні і настаўнікі СШ №№ 5 і 10 Слоніма, а потым прэм’еру паглядзяць дзеці з іншых рэгіёнаў Беларусі.

Сяргей ЧЫГРЫН. Фота Марыі СЯРГЕЕВАЙ.

НА ЗДЫМКУ: сцэна са спектакля «Лясны дэтэктыў, альбо Хто ўкраў святлафор?!»

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.