У Слоніме «дымілася» СШ № 9

+++IMG_6473Прыродныя  катаклізмы  ўсё  часцей  непакояць і нашу Беларусь.  Цяпер,  як  ніколі,  важная  роля  грамадзянскай  абароны,  каб  абараніць чалавека  ў  экст рэ ма льн ых сітуацыях  і  навучыць і старога,  і  малога,  як весці  сябе  пры пажарах  і  іншых н яш т а т ны х  сітуацыях. У СШ № 9 прайшоў дзень грамадзянскай  абароны. Умовам,  набліжаным  вобразна кажучы да баявых, пасадзейнічаў  анамальны сакавік  —  усю  ноч  ішоў снег, але ўжо раніцай вялікі школьны  двор  агульнымі намаганнямі  хутка ачысцілі.

А потым здарылася “няштатная” сітуацыя:  на чацвёртым паверсе школы ў адным з  кабінетаў  выявілі  задымленне.  Дзяжурная  тэрмінова выклікала  выратавальнікаў, апавясціла  кіраўніцтва  школы.  У лічаныя хвіліны з усіх карыдораў  і  лесвіц  разам са  сваімі  настаўнікамі  дружна выходзілі дзеці, без панікі яны накіроўваліся ў школьны двор,  а  затым  за  агароджу школы.  Да  гэтага  часу  ўжо гулі  сірэны,  і  машыны  МНС спяшаліся  да  школы. І вось ужо  доўгая  тэлескапічная лесвіца  прыстаўлена  да акна, з якога пайшоў дым, а трое  выратавальнікаў  з  пажарным рукавом папаўзлі па лесвіцы да месца ўзгарання, каб  не  толькі  патушыць агонь, але і пры неабходнасці эвакуіраваць пацярпелых.

На  гэты  раз  сірэны  былі вучэбнымі, гэта  была  вучэбная няштатная сітуацыя.

Дзень грамадзянскай абароны  адміністрацыя  школы правяла сумесна з работнікамі МНС,  бальніцы,  АСВОДа,  ДАІ,  інспекцыі  па  справах  непаўналетніх.  Акрамя эвакуацыі вучняў і настаўнікаў прайшлі тэарэтычныя заняткі па  грамадзянскай  абароне, спартыўныя эстафеты. Рабят пазнаёмілі  з  выратавальнай тэхнікай, на практыцы паказалі яе магчымасці.

За ходам мерапрыемстваў дня  грамадзянскай  абароны сачылі  прадстаўнікі  многіх школ. І, вядома, прадстаўнікі  выратавальных служб, якія  не толькі расказвалі дзецям  аб правілах бяспекі ў быце,
на вуліцы, у школе, але і  адзначылі зладжаную работу  педкалектыву школы.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.