Граматы перадавікам-слонімцам

+++IMG_7766У раёне актыўна вядзецца пасяўная кампанія. З’явіліся ўжо і першыя лідары палявых работ. Райкам прафсаюза работнікаў аграпрама не прамінуў магчымасць адзначыць перадавікоў-аграрыяў. У ўторак разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандрам Хворыкам пабывалі ў СВК імя Дзяржынскага і СВК “Міжэвічы”.

СВК імя Дзяржынскага — адна з пяці гаспадарак раёна, дзе ёсць “РОСА” — легкаважны ўніверсальны агрэгат для ўнясення вадкіх і цвёрдых мінеральных угнаенняў, незаменны пры рабоце  на пераўвільготненых  глебах. Эксплуатуе  яго здольны механізатар  Уладзіслаў Курыловіч.  Здаецца,  толькі  пачаліся палявыя  работы, а  Уладзіслаў  Уладзіслававіч унёс  угнаенні ўжо на плошчы 1170 гектараў, больш, чым хто-небудзь у раёне. За што і адзначаны Ганаровай граматай райкама прафсаюза і прэміяй.

У СВК “Міжэвічы” палявыя работы ідуць з самага ранку і да позняга вечара. Двойчы ў дзень людзей кормяць у полі. Перадавіка  на  ўнясенні  арганікі  Канстанціна  Катлярчука знайшлі ў полі, дзе будзе пасеяна кукуруза, — каля вёскі Новая Перавалока. Тут і ўручылі яму Ганаровую грамату. А на суседнім полі культываваў яшчэ адзін майстар сваёй справы —  Леанід  Кандзіранда  (на  здымку).  Сваім  трактарам  МТЗ-1221 з культыватарам КНС-6,3 ён закультываваў больш за 250 гектараў. Вырабленае механізатарам поле гладкае, без ухабаў і разор — тое, што і патрабуецца для якаснай сяўбы.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.