Дзівосы беларускага чэмпіянату

ФУТБОЛ1“Смалявічы-СТі” — “Слонім” — 5:1
1 чэрвеня, стадыён “азёрны”, 300 гледачоў. Пачатак у 18 гадзін.
Суддзі: Сцяцурын (Брэст), Загарэльскі, Камароўскі (абодва — орша).
Інспектар: Пятровіч (мінск).
“Смалявічы”: чаркас, Давідовіч (Ханкевіч, 50), Слабашэвіч, Шчарбакоў, Страхановіч (Жданок, 57), Грачышка (Стрыжкоў, 57), Трапашка (Шчагрыковіч, 66), лехавіцкі, Шкурко (Кароль, 46),  Шуманаў, мінянкоў.
“Слонім”: мялік, маргулец, Кухаронак (Катовіч, 63), якубовіч (Кеўра, 78), Харытановіч (Гузік,  55), Голубеў, Жэгала (Касінец, 29), Шыкаўка, анцыпаў, Хаміцэвіч (Сакалоўскі, 70), Кудаш.
Папярэджанні: Жэгала (23), Кудаш (37), анцыпаў (45+1), Жданок (75).
Выдаленні: маргулец (21), Стрыжкоў (67).
Галы: Шчарбакоў (4, 56), Шкурко (14), Давідовіч (25), Трапашка (34), Катовіч (90+2).

Дзівосы ды і толькі падносіць беларускі  чэмпіянат па футболу ў першай лізе. У прыкладна роўных па сілах каманд то здараецца проігрыш — 1:6, то ў наступным матчы перамога — 5:1. Нестабільнасць, нават у падапечных “мэтра Пунтуса”, адным майстэрствам наўрад ці патлумачыш. Тут, хутчэй, “атакуе” псіхалогія. Але ж для таго і існуюць трэнерскія штабы, каб гэтую самую псіхалогію ігракоў трымаць пад прэсінгам. Глядач патрабуе галоў, малафееўскі прынцып “шукай шчасця ля чужых варот”, безумоўна, імпануе, але разгромнае паражэнне любімцаў выб’е з каляіны і заўзятага балельшчыка. Трэба мацаваць абарону.
“Слонім” ніяк не пераадолее дэбютны сіндром: і ў матчы са “Смалявічамі” да 15-й мінуты лік ужо быў 0:2. Не іграў траўміраваны Снапко, але ж і з ім дэбют матчу не раз быў правальным. Ёсць падставы ў ігракоў “Слоніма”
крыўдаваць на арбітра, замест не назначаных двух пенальці ў вароты гаспадароў, Маргулец убачыў чырвоную картку за нецэнзурную лаянку. Зноў псіхалогія: суддзя ж не адменіць сваё рашэнне, навошта падводзіць сябе і каманду. Не сказаць, што “Слонім” выглядаў хлопчыкамі для біцця, але падводзіла рэалізацыя зручных момантаў. Як вобразна выказаўся галоўны трэнер “Слоніма” Аляксей Шубянок, пайшлі ў атаку, а трапілі ў палон. Аргенцінаямайскага не атрымалася, але гол Катовіча горкую пілюлю не падсаладзіў.
Наступны матч “Слонім” праводзіць на сваім полі 8 чэрвеня з “Віцебскам”. Пачатак матча ў 17 гадзін.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.