«Трапічны» лівень

+++наводнение

Не хоча прырода мірыцца з тым, што чалавек часам бяздумна ўмешваецца ў яе законы. Агрызаецца… Ужо больш тыдня не бывае дня без моцнага ліўня. А ў мінулы панядзелак сапраўдны трапічны лівень абрынуўся на наш край, асабліва на ўсходнюю частку раёна. Многія вуліцы горада нагадвалі венецыянскія, у агародах не відаць было раслін з-пад вады, на палях утварыліся азёры. Каля Загрыцькава, напрыклад, верхавіны кукурузы і на наступны дзень выглядвалі з вады.
У Нагуевічах невялікая крыніца ператварылася ў бурлівы паток і падтапіла некалькі дамоў. У суседскім агародзе на паверхні вады плавалі чырвонабокія клубніцы — чысцюткія, а то дажджамі прыбіла было да зямлі…
Зноў працавалі выратавальнікі, адкачвалі ваду з многіх падворкаў ды падвалаў. Стыхія. Супраць яе не папрэш…
Вада паразмывала дарогі, двары, дамбы. Спецыяльная тэхніка не паспявае ліквідаваць водныя прарывы. Мясцовая ўлада звяртаецца з просьбай да жыхароў Слонімшчыны па магчымасці падключыцца да работы па агароджванню сваіх сядзіб і дамоў ад падтапленняў.

Васіль АФАНАСІК.
Фота Кірыла ЛЯШЧАНКІ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.