Аляксандр Сідорык адзначаны прафсаюзам

+++IMG_0413

Жніво ў раёне перакрочыла 73-працэнтны рубеж. Пры  сярэдняй ураджайнасці збожжавых у 33,8 цэнтнера з  гектара, на пятніцу на збожжатакі і ў збожжасховішчы дастаўлена з палёў 53 тысяч тон хлеба. Па ўраджайнасці збожжавых у раёне лідзіруюць сельгаскааператывы  імя Суворава — 46,7 цэнтнера збожжа з гектара і  “Сянькоўшчына” — 45,7 цэнтнера з гектара. На чацвер чацвёра камбайнераў у раёне па намалоту  збожжа перасягнулі мяжу ў тысячу тон. Першым тысячнікам  стаў камбайнер СВК “Сянькоўшчына” Аляксандр Сідорык.

Яго і прыехаў у сераду павіншаваць з працоўным дасягненнем старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Алізаровіч. Прама ў полі стараннаму камбайнеру (які ў  былыя гады намалочваў і дзве, і тры тысячы тон збожжа) уручылі майку і кепку з лагатыпам прафсаюза, Падзячнае  пісьмо і прэмію ў 700 000 рублёў. Жніво ў разгары, наперадзе яшчэ і ўборка кукурузы на  зерне. Няма сумнення, што ў Аляксандра Сідорыка яшчэ ў гэтую ўборачную кампанію будуць новыя ўзнагароды.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.