Камбайнеры — тысячнікі

++++++IMG_0478

Надвор’е  ў апошнія дні  сапсавалася, і фініш уборачнай кампаніі затрымліваецца. Хлеб у раёне ўбраны з 87% плошчы. Намалочана 62,5 тысячы тон пры сярэдняй ўраджайнасці 33,3 цэнтнера з гектара.
З запланаваных 16,7 тысячы тон, дзяржаве прададзена звыш 10 тысяч тон збожжа.
На сёння ў раёне 15 камбай навых экіпажаў (або камбайнераў), якія намалацілі тысячу і больш тон збожжа. На здымку вы бачыце «тысячнікаў» Ігара Чаркеса і Алега Пасюка з СВК «Сянькоўшчына».
Дарэчы большасць «тысячникаў» працуе на айчынных камбайнах і хлеб не толькі ўбіраюць, але і вырошчвалі.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.