Ордэны — мамам

Орден матери

У панядзелак на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны ордэны Маці дзвюм слонімчанкам, у сем’ях якіх выхоўваюцца пяцёра дзяцей. Высокія ўзнагароды з рук кіраўніка раёна Іосіфа Паўлюкевіча атрымалі Аксана Яўгенаўна Яўхімік і Алеся Леанідаўна Слепава.

Дарэчы, да ўзнагароджання ордэнам Маці прадстаўляюцца жанчыны, якія нарадзілі і выхоўваюць 5 і болей дзяцей, годна нясуць вялікую і адказную місію мацярынства. Як паведамілі ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, на нашай Слонімшчыне на сённяшні дзень 524 шматдзетныя сям’і, у якіх трое і больш дзяцей.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.