Разведчык прайшоў одэрскае пекла

+++IMG_0283

Уладзімір Пятровіч з плеяды  людзей, чыё юнацтва апаліла  вайна. Пасля вызвалення роднага краю, яго прызвалі ў  армію, праўда, адразу на фронт не пайшоў, апынуўся ў запасным палку. Паўгода асвойваў ваенную навуку і атрымаў званне “малодшы  сяржант”. З “ціхага запаснога палка” трапіў у красавіку 1945 года ў одэрскае пекла, дзе шлі жорсткія баі. Калі спрабавалі прайсці праз балота, немцы паднялі шлюзы і затапілі яго. Тры кіламетры знаходзіліся ў вадзе пад шквалістым агнём на працягу шасці гадзін…
Успамінае ветэран, як у адным з баёў палягла практычна ўся дывізія…
Ужо ў сталых гадах ветэран,  а пры ўспамінах пра ваеннае ліхалецце выступаюць на вачах слёзы. Ён добра памятае назвы населеных пунктаў, якія давялося браць, памятае прозвішчы землякоў, з якімі ваяваў. Той
страшн ы час не забыць.  Пасля фарсіравання Одэра іх дывізію перакінулі на поўнач, да ўзбярэжжа Балтыйскага мора, дзе разведчык і сустрэў Дзень Перамогі. Добра памятае, як разрадзіў у паветра ўвесь магазін аўтамата.
Служба ў арміі доўжылася да 1947 года. Служыў у Курску, а затым вярнуўся ў родны край.
У дзень юбілею ветэрана прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі, Жыровіцкага
сельвыканкама.
Дзякуй, салдат Перамогі, за тое, што адстаяў незалежнасць краіны!

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.