Жніво завяршылі

====комбайн

Калі не падводзіць надвор’е, уборка хлеба праходзіць  хутка, земляробы ведаюць сваю справу.
Першымі ў раёне ў пятніцу завяршылі жніво збожжавых хлебаробы сельгаскааператыва імя Дзяржынскага.
Хоць ураджай выдаўся не такі, як жадалі — па ўкладу  сялянскай працы — у засекі засыпалі каля 6 тысяч тон збожжа. З запланаваных тысячы тон прадалі дзяржаве ўжо 700 тон.
Лепшым камбайнавым экіпажам стаў дуэт Сяргея  Ласевіча і Уладзіміра Слауты. На іх рахунку каля тысячы тон намалочанага збожжа. Ужо некалькі дзён камбайнеры  ўбіраюць збажыну ў СВК “Драпава”.
Блізкія да завяршэння жніва яшчэ некалькі гаспадарак.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.