Акцыі, Канцэрты

main14848973_a359debe1cb3a351c05662978e5a4e59

Набліжаецца 1 кастрычніка, калі мы аддаем даніну павагі людзям “залатога ўзросту”.

Работнікі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва загадзя пачалі рыхтавацца да гэтай даты. Як расказала кіраўнік ЦСАН Вера Мельнікава, з пачатку верасня ў раёне распачалася штогадовая традыцыйная акцыя “Клопат” па ўборцы двароў, апрацоўцы прысядзібных участкаў адзінокіх пажылых людзей. Да гэтай дабрачыннай справы далучыліся вучні школ і навучэнцы каледжаў. Адначасова праходзіць акцыя “Асенні кошык”, у час якой пенсіянерам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, аказваецца дапамога ва ўборцы ўраджаю. Работнікі ЦСАН рыхтуюць канцэртныя праграмы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей, з якімі выступяць перад жыхарамі Дзераўноўскага, Міжэвіцкага і Жыровіцкага сельскіх Саветаў. Не
застануцца без увагі і падапечныя Новадзявяткавіцкага дома-інтэрната. Да іх з канцэртам прыедуць удзельнікі клуба “Вдохновение”.

Алена АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.