Будзе цукар. Ёсць і бульба

+++++IMG_0325У апошнія гады цукровыя буракі сталі даволі прыбытковай культурай. Летась, напрыклад, у СВК імя Дзяржынскага рэнтабельнасць салодкіх карэнняў склала 25%. Прасцей кажучы, на кожныя тры ўкладзеныя рублі атрымана чатыры рублі даходу. Сёлета ў гаспадарцы сеялі 300 гектараў цукровых буракоў. Па меркаванню спецыялістаў, віды на ўраджай у “дзяржынцаў” адны з лепшых у раёне. Пачалася ўборка буракоў і адпраўка іх на цукровыя заводы. У мінулы панядзелак, калі давялося пабываць у СВК, салодкія караняплоды ўбіралі недалёка ад Сялявіч. Буракаўборачным камбайнам кіраваў вопытны механізатар Віктар Валачанкоў. Два прагоны — і бункер поўны. “МАЗ” гатовы пад загрузку. Дзесяты год працуе механізатар на складанай тэхніцы, ведае яе дасканала. Але і ён, як кажуць, не ўсемагутны.
Камбайн па-за бункерам губляе даволі шмат ураджаю, яго даводзіцца падбіраць уручную. Так што, не такая ўжо бездакорная і замежная тэхніка, хаця і ўбірае ўраджай за дзень з 10—12 гектараў, выдае 400-600 тон буракоў. Камбайнер не паспеў напоўніць бункер буракамі, як у поле падвезлі гарачы абед. Смачна людзей кормяць, упэўніўся сам. Людзі заслугоўваюць увагі. Добрыя вырасцілі буракі, а ўжо бульба ў гаспадарцы і наогул б’е рэкорды — 340 цэнтнераў з гектара. Можа не такая важкая, як буракі, але вельмі многа яе пад кожным калівам. Багаты ўраджай і ўбіраць прыемна.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.