Дзе працуюць — там вынік

++++++++++Img_0205У сялявіцкай базавай школе ўмела прывучаюць дзяцей да працы. Не без іх дапамогі школьны двор дагледжаны, усюды кветкі і дрэвы. Нават вентыляцыйную сістэму пераўтварылі ў казачны домік без шкоды для яе прамога прызначэння. У школе ёсць свае цяпліца і агарод, дзе вырошчваецца агародніна. Прычым не толькі для патрэб сваёй сталовай. — Цяпліца пачынае працаваць з красавіка, — расказвае дырэктар школы Ірына Мароз. — Мы вырошчваем расаду капусты, памідораў. Прадаем яе насельніцтву, сваім работнікам. Потым расаду высаджваем на прышкольным участку, у цяпліцы. Усё лета мы пастаўлялі СВК імя Дзяржынскага агуркі, памідоры, капусту. Цяпер агародніну выкарыстоўваем для сябе, каб зменшыць кошт харчавання вучняў. Як кажуць, усё разумна і да часу. Гэта падкрэсліла і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Сопікава, якая сустрэлася з калектывам школы са справаздачай перад выбаршчыкамі. У дэпутацкай дзейнасці якраз дарэчы добры вопыт з месц. Ён пры прыняцці новых законаў —лепшы аргумент. У гэтай школе ёсць чаму павучыцца і пры выкарыстанні спартыўнай залы. Яна загружана з раніцы да вечара. Праўда, у добрае надвор’е дзеці займаюцца фізкультурай на свежым паветры. Расказвае настаўнік фізкультуры і здароўя школы Ігар Сяркевіч: — У халодны час мы з дзецьмі займаемся ў спартзале, сёлета з’явілася ў нас яшчэ адна гадзіна здароўя і спорту. Пасля ўрокаў працуюць спартыўныя секцыі. Вечарам займаюцца дзеці і дарослыя ў трох групах — жанчыны (валейбол), мужчыны (валейбол, футбол), дзеці (міні-футбол). Спартзала пастаянна занятая, аматараў спорту вельмі многа. Сярод базавых школ мы — лепшыя ў спартакіядзе школьнікаў. У спартакіядзе педработнікаў наш калектыў — першы. Дарэчы, дырэктар школы заняла першае месца па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Як кажуць, дзе працуюць, там і вынік.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.