Камяні Слонімшчны

+++++IMG_0359Каля вёскі вялікая Кракотка нямала прыродных помнікаў і проста дзівосных прыродных мясцін. чаго вартыя знакамітая Кракоцкая крыніца з гаючай вадой ці ядлоўцавы гай з мноствам высачэзных кустоў ядлоўцу рознай формы! прыкладна з пяцідзесяці камянёў-валуноў, помнікаў прыроды ў Беларусі, тры знаходзяцца  каля вялікай Кракоткі.

Не так даўно каля двух  камянёў з’явіліся новыя  таблічкі, праўда, чамусьці  змяніліся першапачатковыя
назвы. Напрыклад, “Камлыга  Кракоцкая” — незвычайны  камень-граніт, з якога кавалачкі  лёгка  адлушчваюцца рукой.  Праўда, рабіць шкоду помніку  забаронена законам. Цяпер  камлыгу незразумела чаму  назвалі “Большой камень  Кракотский”. Хаця такая назва  была ў другога каменя, які знаходзіцца ў паўкіламетры ў полі. А вось ля “Вялікага каменя Кракоцкага з ямкамі” наогул няма таблічкі і ён нават
не абгароджаны (месціцца ён  у метрах 300 ад камлыгі на ўскрайку лесу). Больш таго,  вакол яго  валяюцца бутэлькі,  а лясгас пасля высечкі лесу  пакінуў помніку прыроды  “ламаччавае суседства”, хоць
па абавязку павінен берагчы  прыродны цуд…Думаецца, было б няблага адзін з турыстычных маршрутаў арганізаваць у наваколле Вялікай Кракоткі, да тых жа помнікаў прыроды.  Але на сёння да іх, на жаль, і дайсці цяжка (з-за пустазелля і ламачча). Хаця тая ж камлыга знаходзіцца ў пяці метрах ад асфальту на лясным ускрайку.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.