Памяці алімпійскага чэмпіёна

++++100_3729

Многа гадоў запар у Слоніме праводзіліся рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанню на байдарках і каноэ на прызы алімпійскага чэмпіёна Уладзіміра Раманоўскага. Не так даўно нашага знакамітага земляка не стала. І папулярны турнір веславальшчыкаў набыў статус «Памяці Уладзіміра Раманоўскага». Сёння на водасховішчы, што на вуліцы Багграціёна ў Слоніме, спаборніцтвы заканчваюцца, пройдуць фінальныя заезды. 

Упершыню ў турніры прымае ўдзел каманда з горада-пабраціма Слоніма – польскага Аўгустова. Як расказаў трэнер каманды Адам Высоцкі, ў Аўгустове няма школы па веславанню, але ёсць клуб. Дарэчы, сярод выхаванцаў клуба быў і чэмпіён свету. Першыя ўражанні ад Слоніма у рабят і трэнера самыя добрыя.
Пра вынікі спаборніцтваў мы раскажам у наступным нумары газеты.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.