У шлях па веды

--------IMG_0488

Напярэдадні новага навучальнага  года адбылася ўрачыстая лінейка ў медыцынскім каледжы. У сёлетнім годзе
многія сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі адчулі востры недахоп абітурыентаў. У Слонімскім медкаледжы да таго ж удвая быў павялічаны прыём навучэнцаў. Нават у такіх умовах усе бюджэтныя месцы занятыя пры даволі высокім прахадным бале. Педкалектыў, як гаворыцца, гатовы па поўнай праграме падрыхтаваць будучых медработнікаў сярэдняга звяна.
— Сёлета  значна палепшаны ўмовы вучобы, —  адзначае дырэктар каледжа Андрэй Грыпіч. — У вучэбным  корпусе (былая санаторная школа ў “Альбярціне”) зроблены рамонт, там будуць займацца навучэнцы 3-4 курсаў. Абноўлены і асноўны вучэбна-адміністрацыйны корпус на вуліцы Камсамольская (з захаваннем
архітэктуры былога жылога асабняка).
Да таго ж з новага навучальнага года заняткі пачнуцца па новых тыпавых вучэбных планах па спецыяльнасцях “Лячэбная справа”, “Сястрынская справа”.
На ўрачыстую лінейку ў медкаледж  прыйшло нямала ганаровых гасцей, якія павіншавалі навучэнцаў з пачаткам новага навучальнага года і пажадалі поспехаў у засваенні медыцынскай навукі. Свяшчэннік айцец Пётр Ткачэнка благаславіў навучэнцаў і педагогаў у добры шлях.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.