Усе кветкі — настаўнікам

++++IMG_0882Вось і празвінеў першы званок на ўрок. Бывай, лета!  Дзень добры, школа! Як і ва ўсіх школах, у СШ № 10 нашага горада ў панядзелак адбылася ўрачыстая лінейка. Па традыцыі ў гэты дзень усе кветкі падносяць  настаўнікам. Прыгожая традыцыя, як і прыгожая прца педагога. Сярод майстроў педагогікі — і настаўнік вышэйшай катэгорыі выкладчык беларускай мовы Тамара Міхайлаўна Мазур (на здымку), яе 9 “А” клас па выніках вучобы за мінулы год стаў лепшым.

Наогул СШ № 10 у рэйтэнгу гарадскіх школ па выніках мінулага навучальнага года — лепшая. Расказвае дырэктар школы Людміла Еўтушэнка:

— Канешне, мы адчуваем вялікую адказнасць, каб  апраўдаць рэйтынгавае званне. Стараліся і летам, актыўна рыхтавалі матэрыяльна-тэхнічную базу, працавалі і педагогі, і дзеці, і тэхнічныя работнікі. Школа выглядае па-новаму,  нарэшце мае належны выгляд наша актавая зала. Але галоўнае — нашы дзеці. Прыемна, што іх колькасць вырасла і цяпер у нас больш за 650 вучняў. Школа мае свой імідж, сёлета да нас прыйшло 75 першакласнікаў, у класах  па 25-26 чалавек. Гордасць школы — настаўнікі, сярод якіх многа вядомых імёнаў.

Вядома ж на ўрачыстай лінейцы было шмат ганаровых  гасцей, у першую чаргу кіраўніцтва райаддзела па надзвычайных сітуацыях, бо ў школе паспяхова дзейнічаюць класы МНС. Рабят, якія найбольш вызначыліся, узнагародзілі. І не  толькі з класаў МНС, кіраўніцтва школы адзначыла і іншых  здольных вучняў і найбольш ініцыятыўных настаўнікаў.

У добры шлях, школа!

Васіль АФАНАСІК.

Один комментарий к заметке “Усе кветкі — настаўнікам”

  1. С.С.И
    08.09.2013 at 11:58 #

    Тамара Михайловна, так держать. 😉

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.