Ад цудоўнага не стамляешся

ввввЧарговую экскурсію раённая арганізацыя  інвалідаў арганізавала ў горад Гродна. Бадай, ні адзін абласны цэнтр рэспублікі не мае такой гісторыка-архітэктурнай спадчыны, як наш абласны горад. Велічныя сабор і касцёл, Каложская царква сярэднявечча, а колькі гістарычных падзей адбывалася ў палацах-замках, што на Замкавай гары.

Як звычайна ўсю дарогу экскурсантам расказвалі пра наш дзівосны край, яго людзей, пра праблемы і здабыткі. У Гродне захапляльную экскурсію па знакамітых мясцінах правяла вялікая знаўца гісторыі горада Таццяна. Цікавым было наведванне заапарку.

Ад цудоўнага, прыемнага не стамляешся. Хоць цэлы дзень людзі былі ў паездцы, паходах па вуліцах горада, але сіл хапіла, каб усю дарогу назад спяваць задушэўныя песні. Якая цудоўная ў нас краіна.

Вялікі дзякуй кіраўнікам Жыровіцкага каледжа, МПМК-163 і МПМК-164 за дапамогу ў арганізацыі паездкі.

Георгій ЛЫСЕНКА.
НА ЗДЫМКУ: экскурсанты пасля наведвання каложскай царквы.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.