Батальёны вернуліся без страт

6C6J0573_cr-660x330Закончылася сумеснае вучэнне беларускіх і расійскіх вайскоўцаў “Захад-2013”. На гэты раз воіны 11-й мехбрыгады ў актыўнай фазе з баявой стральбой удзел не прымалі. Хаця, як мы ўжо паведамлялі, многія часці брыгады “ваявалі” на палігонах каля Баранавіч і каля Брэста. Стральбы халастымі патронамі хапала. Справа ў тым, што па плану вучэнняў слонімскія гвардзейцы ахоўвалі важныя ваенныя і грамадзянскія аб’екты. І зрабілі гэта граматна і эфектыўна. Супраць воінаў брыгады рэальна дзейнічалі падраздзяленні
спецыяльных аперацый. Дэсантнікам аднойчы ўдалося “замініраваць” склад са зброяй. Але гэта быў ілжывы арсенал. Другую групу дыверсантаў затрымалі сапёры. Яшчэ адзін схрон з дзевяццю дыверсантамі знайшлі трое разведчыкаў. Першымі прыбылі на месца пастаяннай дыслакацыі без здарэнняў і траўм танкісты танкавага батальёна. У панядзелак увечары прыбыў эшалонам і механізаваны батальён з-пад Брэста.
Канчатковыя вынікі вучэнняў будуць яшчэ падведзены.

Васіль АФАНАСІК.

Один комментарий к заметке “Батальёны вернуліся без страт”

  1. 02.10.2013 at 15:46 #

    вЯрнуліся. Калегі, папраўце.

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.