Дар божы ды праца прыгожа

++++1

Пачэсная спакон вякоў прафесія — вучыць людзей грамаце, навуцы. Сапраўдны настаўнік — настаўляе на жыццёвы шлях, а таму ён, як родны чалавек кожнаму, каму перадае свае веды, навыкі, аддае часцінку сэрца.

З кагорты сапраўдных настаўнікаў Вольга Аляксандраўна Гародка, педагог вышэйшай катэгорыі, майстар выкладання рускай мовы і літаратуры. Вучыць дзяцей даўно ў сярэдняй школе № 4 Слоніма. Толькі летась з яе класа выйшлі дзве медалісткі. Вызначыліся яе выхаванцы ў алімпіядах, у тым ліку і ў рэспубліканскай. Любяць Вольгу Аляксандраўну дзеці, паважаюць калегі і бацькі вучняў. Якая ацэнка працы настаўніка можа быць вышэй? Родам Вольга Аляксандраўна з Казлоўшчыны. Не з чыстага поля ўвайшла яна ў педагогіку. Настаўнічаў дзядуля, на філалагічнай ніве “красавала” цётка. Яна, як лічыць Вольга Аляксандраўна, і падказала пляменніцы шлях у настаўніцтва. Сёння ўжо буйна калосіць педагагічная ніва Вольгі Аляксандраўны, бо да таленту Божага ва ўнісон дабавіліся нястомная праца і вялікая любоў да дзяцей.
Са святам, Настаўнік!

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.