Ганаровая грамата — дырэктару

Дырэктар драбільна-сартавальнага завода Уладзімір Жолудзь узнагароджаны Ганаровай граматай райвы-канкама. Узнагарода прымеркавана і да 60-гадовага юбілею з дня нараджэння, але найперш яна — за плённую працу і ўмелае кіраванне калектывам. Уладзімір Уладзіміравіч — узор прафесіяналізму, узор тактоўнасці і павагі да людзей. Як слушна падмеціў кіраўнік раёна Іосіф Паўлюкевіч, калі ўручаў юбіляру ўзнагароду, — такія людзі павінны доўга жыць і доўга працаваць.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.