Горкай пілюлі не атрымалася

“ Слонім” — “Слуцк” — 0:0

26 кастрычніка, стадыён “Юнацтва”, пахмурна, 800 гледачоў. Пачатак у 14 гадзін.
Суддзі: Ішчанка (Рэчыца), А. Сакун, В. Сакун (абодва — Гомель).
Інспектар: Грышчанка (Брэст).

“Слонім”: Курганскі, Жукаў, Кухаронак (Сакалоўскі, 90+1), Якубовіч, Юзвовіч (Дубай, 
54), Голубеў, Жэгала, Шэкаўка (Жданок, 75), Анцыпаў, Кіслюк, Хаміцэвіч (Арочка, 67).
“Слуцк”: Шчарбакоў, Рабцаў, Малажавы, Цвяцінскі, Шыбека, Лашанкоў, Гнядзько
(Макараў, 66), Міхнавец (Грыгараў, 46), Бабко (Равіна, 71), Глебка (Рачоў, 46), Шрэйтар
(Карсак, 65).

Папярэджанні: Жукаў, Юзвовіч.

Слуцкія цукравікі прыехалі ў Слонім аднаасобнымі лідарамі чэмпіянату і, вядома ж, разлічвалі на поспех у паядынку з адным з аўтсайдэраў. Скарыстай Дубай на апошняй мінуце выхад адзін на адзін са Шчарбаковым — і паехалі б “салодкія хлопцы” з горкай пілюляй. Але варатар гасцей кідком у ногі нападаючаму перахапіў мяч. Лідар не далічыўся двух ачкоў. Хаця дзеля справядлівасці адзначым, што
слонімцы ўсур’ёз патрывожылі саперніка ў апошнія мінут пятнаццаць матча. А лідар, як мінімум, не выглядаў на галаву вышэй у класе. Большасць гульнявога часу футбалісты ігралі без варот, асабліва ў першым тайме. Хіба што госці мелі тры больш-менш спрыяльныя моманты для ўзяцця варот.

У сярэдзіне першага тайма пасля прастрэлу злева Міхнаўца Гнядзько прабіў побач са штангай. На 33-й мінуце з таго ж левага фланга прастрэліў уздоўж варот Бабко, і мяч ледзь ні трапіў у свае вароты ад нагі Голубева. А ў канцы першага тайма Голубеў выбіў мяч з лініі варот.

Другі тайм быў больш цікавы за першы і па зместу гульні, і па напружанасці. У яго пачатку далёкі стрэл капітана гасцей Лашанкова прымусіў папрацаваць Курганскага, які выцягнуў мяч з далёкай “дзявяткі”. І хоць гульня насіла даволі востры характар, самым небяспечным аказаўся ўжо згаданы выхад на вароты гасцей Дубая, які таксама не змяніў лік на табло.
Наступны матч “Слонім” згуляе на выездзе 2 лістапада з пінскай “Хваляй”. Астатнія матчы 26-га тура завяршыліся так:

Сморгонь – Ислочь (Минский р-он) – 4:2
Лида – Гранит (Микашевичи) – 1:3
СКВИЧ (Минск) – Ведрич-97 (Речица) – 0:4
Минск-2 – Витебск – 0:1
Городея – Волна (Пинск) – 4:0
Береза-2010 – Полоцк – 7:0
Смолевичи-СТИ –
Химик (Светлогорск) – 1:6

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.