Іван Сухамлін

+++1ёГанаровы грамадзянін Слоніма

У Народным музеі імя А.С. Жукоўскага захоўваюцца пісьмы, фотаздымкі, парадны корцік, кіцель, фуражка і карта-схема баявога шляху Ганаровага грамадзяніна г. Слоніма, ветэрана 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса генерал-малра Івана Міхайлавіча Сухамліна, якому за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях за вызваленне Слоніма 8-10 ліпеня 1944 года, прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі даведаўся пра подзвіг героя – танкіста Сухамліна і расказаў пра яго актывістам музея. Гэтыя звесткі ўсіх вельмі зацікавілі. Матэрыялаў аб І.М. Сухамліне у музеі пакуль не было. І Аляксандр Сямёнавіч сказаў: «Днямі еду ў Маскву. Буду ў генерала арміі Батава, які, як вядома, 
са сваёй 65-й арміяй прайшоў праз усю Беларусь. Не можа таго быць, каб Батаў не дапамог нам адшукаць Героя…».

І вось Аляксандр Сямёнавіч у Маскве. Генерал Батаў сапраўды ведаў Івана Міхайлавіча Сухамліна і ўручыў Жукоўскаму яго маскоўскі адрас. Хутка Жукоўскі ўжо гутарыў з героем вызвалення Слоніма…Было
гэта многа гадоў назад. Праз некаторы час пасля гэтай сустрэчы на адрас музея прыйшло пісьмо і пакет ад героя. Цяпер аб ім і яго подзвігу можна расказаць падрабязней. Нарадзіўся І.М. Сухамлін 24 чэрвеня 1923 года ў сялянскай сям’і ў сяле Васіленкава Печанежскага рална Харкаўскай вобласці. У 1942 годзе закон-чыў Камышынскае танкавае вучылішча. У гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў танкавым узводам і танкавай ротай. Ваяваў на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі. Пасля акружэння і знішчэння гітлераўскай групоўкі пад Бабруйскам, 1-ы Данскі танкавы корпус пад камандаваннем генерал-малра Панова, у якім ваяваў Сухамлін, імкліва рухаўся на Слонім. На шляху да горада танкі 17-й брыгады натыкнуліся на шчыльную абарону праціўніка. З услй вастрыней паўстала пытанне: як захаваць тэмп наступлення і замацаваць поспех?
Камандаванне корпуса паставіла задачу: камандзіру танкавай роты Сухамліну ўзначаліць перадавы атрад, перасячы чыгуначнае палатно Ліда-Баранавічы, сходу авалодаць станцыяй Моўчадзь, захапіць пераправу праз раку Шчара ля вескі Скрундзі…. Паспяховае выкананне гэтай адказнай задачы дазволіла б часцям кор-
пуса выйсці ў тыл шматлікай групоўкі праціўніка, якая адчайна супраціўлялася, і разграміць яе. Назначэнне Сухамліна камандзірам перадавога атрада не было выпадковым. 20-гадовы лейтэнант меў ужо двух-гадовы ваенны вопыт, быў вядомы камандаванню брыгады і корпуса як валявы, адукаваны і ініцыятыўны афіцэр. Такім лн паказаў сябе ў многіх папярэдніх баях на Курскай дузе, пры фарсіраванні Дняпра, у Бабруйскай аперацыі….У ноч з 7 на 8 ліпеня перадавы атрад з сямі танкаў з дэсантам аўтаматчыкаў на брані выйшаў у рэйд. Пераправіўшыся праз раку Моўчадзь, паспяхова выканаў першую частку задачы – перарэзаў дарогу Ліда – Баранавічы і ўздоўж чыгуначнага палатна накіраваўся да станцыі Моўчадзь. На подступах да Моўчадзі танкісты сустрэлі добра ўмацаваны нямецкі апорны пункт у Міцкевічах: супрацьтанкавы роў і шчыльная артылерыйская заслона. Лейтэнант Сухамлін прымае рашэнне перахітрыць ворага. Сігналізуючы фарамі галаўной машыны, танкістысмела сталі набліжацца да агнявых пазіцый праціўніка, тым самым стварылі бачнасць, што рухаецца нямецкая танкавая калона. Разлік быў дакладным. У ранішняй імгле фашысты прынялі савецкія танкі за свае і агонь не адкрылі. Пралік аказаўся для ворага ракавым. Гэта дало магчымасць перадавому атраду блізка падысці да агнявых пазіцый праціўніка і раптоўна атакаваць іх. Пяць гармат з разлікамі тут жа былі раструшчаны гусеніцамі танкаў Сухамліна, якія без страт прарваліся да заходняй ускраіны Міцкевіч, а затым імкліва захапілі і станцыю Моўчадзь. Сухамлін хацеў працягваць наступленне, але паступіў загад утрымліваць станцыю да падыходу галоўных сіл. Нялегка было выканаць гэты загад. Нягледзячы на страты, вораг імкнуўся любой цаной ізноў авалодаць станцыяй, неабходнай яму для адводу рэшткаў танкавай і пяхотнай дывізій. Пад бесперапынным артылерыйска-мінамётным агнем, частымі налетамі авіяцыі, танкісты і дэсантнікі Сухамліна, знаходзячыся ў пастцы, адбівалі кругавы націск фашыстаў і трымаліся, як маглі. На працягу васьмі гадзін яны вялі няроўны бой, адбілі восем контратак і не толькі выстаялі, але і нанеслі фашыстам сур’лзныя страты. Ва ўзнагародным лісце, які захоўваецца ў Цэнтральным Архіве Міністэрства абароны(ф.33., оп. 686043, д. 84, л. 239), копія якога захоўваецца ў Народным Музеі СШ N4 г. Слоніма, гаворыцца: «…Командир т.р. Т-34 лейтенант Сухом-лин отважно и героически командовал ротой в бою…08.07.44 года шел жесточайший бой, имеющий важное тактическое значение на подступах к станции Мицкевичи и м. Молчадь… Тов. Сухомлин смелым маневром справа прорвался вперед и ворвался на станцию ицкевичи, перерезав железную дорогу Барановичи – Лида. В течение 8 часов, находясь в окружении, под сильным арт. минометным агнем, выдерживая натиск противника, а когда боеприпасы вышли, това-рищ Сухомлин вместе с экипажем отбивался гранатами и удержал занятый рубеж до прихода главных сил, уничтожив при этом 3 самоходных орудия, 1 танк, 7 полевых пушек, 26 автомашин с горю-чим и различными грузами, захватил на станции Мицкевичи эшелон и один паровоз, уничтожил до 100 человек солдат и офицеров противника…».А калі падышлі галоўныя сілы, перадавы атрад зноў рушыў наперад. Танкі ішлі, натыкаючыся на фашыстаў і пераадольваючы ўчасткі багны.Танкі нечакана з’явіліся на вуліцах Казлоўшчыны. Разгарэўся гарачы бой. Агнём праціўніка былі пашкоджаны два танкі, затым загарэліся яшчэ дзве машыны. Умелым манеўрам танкі Сухамліна прарваліся ў тыл варожай абароны і агнлм гармат і гусеніцамі знішчылі артылерыйскія батарэі ворага. Шлях галоўным сілам да Шчары быў адкрыты. «Горад Слонім ужо відаць, як на далоні. Лн важны вузел, які звязаў некалькі шасейных дарог і чыгунку. Фашысты ператварылі Слонім у магутны апорны пункт, які меў добра развітую сістэму абароны. Мы пераадольвалі
ўпартае супраціўленне ворага, якое нарастала па меры набліжэння да горада. Вораг падцягнуў рэзервы. На кожным кроку нас сустракалі мінныя палі, агнявыя засады, актыўна дзейнічала варожая авіацыя…» (з успамінаў І.М. Сухамліна, 1984 год, архіў музея СШ № 4). Наступленне перадавога атрада спынена, Сухамлін вырашыў абысці варожую засаду, якую фашысты зрабілі ў 2-х км ад Слоніма на захадніх подступах, і стварыць лй пагрозу з фланга і тылу. Хутка тры баявыя машыны, пакідаючы за сабой глыбокі
след у сырой багністай глебе, непрыкметна выйшлі на ўскраіну вескі Разанаўшчына, што каля Слоніма. Але раптоўна ўдар вялікай сілы страсянуў танк Сухамліна, і лн загарэўся, але ходу не спыніў. Удушлівы
дым трапіў у легкія. Полымя з сілай вырвалася з-за маторнай перагародкі і пабегла па танку. Скрозь агонь і полымя данлсся голас сяржанта Клімава, які папярэджваў аб тым, што справа варожая самаходка.  Паспеў зрабіць адзін выстрал, на другі часу не заставалася, і камандзір скамандаваў механіку-вадзіцелю тараніць самаходку. Пылаючая машына, нарошчваючы хуткасць, пайшла на самаходку ворага. Удар дзвюх сталевых мас зліўся ў адзіны і страсянуў наваколле. На нейкі момант танкісты страцілі прытомнасць. Полымя перакінулася на абмундзіраванне, лізала рукі, твар. Гэта прывяло ў прытомнасць Сухамліна. Ускочыўшы, лн убачыў у абдымках полымя свайго баявога сябра, заражаючага Клімава. Перамагаючы боль, лейтэнант схапіў сябра за рамень і пацягнуў да люкамеханіка-вадзіцеля. А што было далей – памяць Сухамліна не зафіксавала….«…09.07.1944 года товарищ Сухомлин с двумя танками фор-сировал реку Щара, дав возможность переправиться нашей пехоте и занять плацдарм для наступления на г. Слоним. Стремительно наступая вперед, уничтожая живую силу и технику врага, товарищ Сухомлин первым во-
рвался на окраину г. Слонима. В этом бою товарищ Сухомлин лично уничтожил 2 самоходные пушки, минометную батарею, до 30 солдат и офицеров против-ника, а когда его танк был подожжен, продолжал вести бой несмотря на то, что был ранен и сильно обгорел, таранил самоходное орудие врага…Достоин присвоения звания Героя Советского Союза (З Узнагароднага ліста ЦАМО ф.33, оп. 686043, д.84, л.239)…».
Гэты незвычайны паядынак адбыўся на вачах варожых і нашых танкістаў. Вогнен-ны таран гвардыі лейтэнанта Сухамліна і з’яўленне ўслед за ім савецкіх танкаў на флангу абароны праціўніка ўнеслі замяшанне ў рады гітлераўцаў. Падаспеўшыя галоўныя сілы17-й танкавай брыгады разам з воінамі 1-га танкавага корпуса ўварваліся ў Слонім, што разам з другімі часцямі і злучэннямі садзейнічала яго поўнаму вызваленню 10 ліпеня 1944 года. Камандзір роты гвардыі лейтэнант Сухамлін, увесь абга-
рэлы і цяжка паранены, быў дастаўлены ў адзін з маскоўскіх шпіталяў, дзе хутка даведаўся аб прысваенні яму высокага звання. 23 жніўня 1944 года ў газеце “Праўда” быў апублікаваны Указ Прэзідыума Вярхоў-нага Савета СССР аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза Сухамліну Івану Міхайлавічу «за образцовое выполнение боевых заданий командования на фронтах борьбы с немецкими захватчиками и проявленные при этом отвагу и героизм». (Копія Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР захоўваецца ў музеі СШ № 4). Гвардыі лейтэнант І.М. Сухамлін прайшоў баявы шлях ад Сталінграда да Варшавы. Пасля вайны праходзіў службу ў танкавых войсках. У 1951 годзе закончыў Ваенную Акадэмію бранетанкавых і механізаваных войск, у 1955 годзе Ваенную Акадэмію імя М.В. Фрунзе. У 1963 годзе стаў кандыдатам
ваенных навук, а ў 1970 годзе ўдастоены вучонага званнядацэнт. І.М. Сухамлін – аўтар многіх навуковых работ. У 1978 годзе яму было прысвоена воінскае званне генералмаёр. І.М. Сухамлін удастоены 17-ці дзяржаўных узнагарод. Знаходзячыся ў адстаўцы, на грамадскіх пачатках працаваў у клубе «Героі Расіі», влў вялікую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі. Імя яго заслужана запісана залатымі
літарамі на стэле ў зале Славы Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў на Паклоннай гары. На бетонным п’едэстале ў цэнтры горада Слоніма стаіць баявая «трыццаць чацвёрка».
На башні – лічба «107». Гэта не выпадковая лічба, а памятная дата. Менавіта 10.7., г. зн. 10 ліпеня 1944 года, са Слоніма былі выгнаны нямецка-фашысцкія захопнікі. У гонар гэтай падзеі і быў збудаваны
помнік баявой славы – першымі на ўскраіны горада ўварваліся танкісты. На мітынгу, прысвечанаму адкрыццю помніка-танка, 5 ліпеня 1969 года ў гонар 25-годдзя вызвалення Беларусі Герой Савецкага Саюза І.М. Сухамлін сказаў: «…Мне дарагая беларуская зямля так, як і ўкраінская, дзе я нарадзіўся і вырас…
У баях за беларускую зямлю быў тры разы паранены, гарэў у танку… Я рады, што вачамі ўбачыў, як родны мне Слонім не толькі загаіў раны, але вырас і папрыгажэў…». На працягу шмат гадоў І.М. Сухамлін падтрымліваў цесныя сувязі з вучнямі СШ № 4 імя П.І. Батава і саветам Народнага музея. Дзякуючы са-
вету музея, многае стала вядома аб подзвігу і жыцці Героя, быў узноўлены ў памяці яго вогненны таран, які лн здзейсніў у ліпеньскія дні 1944 года. Па хадайніцтву савета музея І.М. Сухамліну было прысвоена
24.04.69 года званне «Ганаровы грамадзянін горада Слоніма». Тройчы вучні СШ N4 сустракаліся з І.М. Сухамліным ў Маскве, дзе лн дапамагаў арганізоўваць экскурсіі па памятных мясцінах, шмат расказваў пра сябе, вучыў любіць Радзіму. Іван Міхайлавіч Сухамлін памлр ў Маскве 29 студзеня 2002 года. Савет ветэранаў 1-га гвардзейскага Данскога танкавага корпуса, што знаходзіцца ў Маскве, паведаміў савету му-
зея сумную навіну аб канчыне Героя і папрасіў увекавечыць яго імя.Івана Міхайлавіча няма сярод нас, але яго светлае імя павінна жыць вечна. Лн мае на гэта права, таму што ўпісаў у гісторыю Слонімшчыны яркую, гераічную старонку. Адпаведна з пастановай Са-вета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб увекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны («Народная газета» ад 15 студ-зеня 1993 года) савет Народнага музея імя А. С. Жукоўскага сярэдняй школы № 4 імя П.І. Батава будзе звяртацца з просьбай
ў Слонімскі ралнны выканаўчы камітэт аб прысваенні імя Героя Савецкага Саюза Ганаровага грамадзяніна г. Слоніма – Івана Міхайлавіча Сухамліна адной з вуліц горада Слоніма з адкрыццём на лй мемарыяльнай дошкі.

Аліна ПРОЦАК,

метадыст народнага музея імя а.с.

 Жукоўскага сШ № 4

Имя П.И. Батава.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.