Каля Глоўсевіч бачылі зубра

default

Упраўляючая справамі Дзеравянчыцкага сельскага Савета дэпутатаў Наталля Жукоўская паведаміла, што тутэйшы жыхар Сцяпан Сафонаў неяк ехаў па справе ў сельвыканкам і каля Глоўсевіч бачыў зубра. Кажуць, гэтага звера-волата давялося бачыць і мясцовым механізатарам, якія аралі поле. Аб нечаканай сустрэчы з зубрам расказаў па тэлефоне вадзіцель СВК імя Суворава Аляксандр Аляксейчык: — Недзе ў 8 гадзін раніцы я вёз з горада ў гаспадарку рабочых. Каля Глоўсевіцкага кар’ера маю ўвагу прыцягнула незвычайная жывёліна. Калі пад’ехаў бліжэй, убачыў, што гэта быў зубр. Я нават на некалькі хвілін спыніў аўтобус, і ўсе мае паса-
жыры маглі паназіраць за жывым сімвалам нашай Беларусі. Здавалася б, Белавежская пушча, дзе жывуць зубры, далёка ад Слонімшчыны. Як трапіў зубр да нас, застаецца пакуль загадкай.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.