Намеснік міністра сустрэўся з камвольшчыкамі

IMG_8461У мінулы чацвер прайшоў чарговы дзень інфармавання.  У калектыве ААТ “Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка” пабываў намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Кобрусеў.

Аляксандр Аркадзьевіч дэталёва расказаў аб дзейнасці беларускай міліцыі. Найперш аб барацьбе са злачыннасцю. Плён работы бачны, колькасць цяжкіх злачынстваў па рэспубліцы зніжаецца. А вось транспартная дысцыпліна жадае лепшага, як і барацьба з п’янствам. Не ўтойваў намеснік міністра
і недахопы ў рабоце, напрыклад, апытанне ў раёне паказала, што 14% рэспандэнтаў не бачаць у міліцыі сапраўдных абаронцаў. Да праяў няўвагі з боку работнікаў міліцыі да людзей у міністэрстве займаюць вельмі жорсткую пазіцыю. Аляксандр Аркадзьевіч аргументавана падвёў рысу: міліцыянеры выйшлі
з народа, па рэкамендацыі людзей. Работнікі праваахоўных органаў павінны быць прыкладам ва ўсім добрым. І не трэба ўтойваць негатыўнае. Бо толькі плённа, сумесна працуючы, можна эфектыўна змагацца з заганамі нашага жыцця. Пасля сустрэчы з прадстаўнікамі калектыву ў актавай зале, намеснік міністра папрасіў паказаць яму вытворчасць. У цэхах прадпрыемства ён азнаёміўся з тэхналагічным працэсам, цікавіўся праблемамі камвольшчыкаў. У міліцэйскай рабоце ўсё прыдасца — будзеш ведаць чым жывуць людзі, спасцігнеш адкуль могуць узнікнуць сацыяльныя праблемы.

Васіль АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.