Настаўнік ёсць настаўнік

++++1

У Жыровіцкім агратэхнічным каледжы адбыўся ўрачысты вечар, прысвечаны Дню настаўніка. Навучэнцы каледжа сардэчна павіншавалі сваіх настаўнікаў. Дабро не купляецца, яно выхоўваецца перш за ўсё праз самаахвярную працу. Калі з прывітальным словам выступіў дырэктар навучальнай установы Станіслаў Здановіч і пачаў узнагароджваць лепшых, па рэакцыі залы, апладысментах было чутна, хто з выкладчыкаў уклаў дабро ў душы навучэнцаў.

У сваю чаргу навучэнцы не  паскупіліся на цёплыя словы са сцэны ў адрас педагогаў. Адметна, што тыя ж песні выконвалі не толькі навучэнцы стацыянарнага аддзялення, але і завочнага. Цудоўнае сола, напрыклад, прадэманстраваў завочнік з Мінска Алег Зямчонак. Бадай, больш за ўсіх узнагарод атрымаў у гэты вечар кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Сяргей Таўстыка (верхні здымак). Ён узнагарод-жаны Ганаровай граматай райкама прафсаюза работнікаў АПК, Ганаровай граматай абкама прафсаюзаў работнікаў АПК. Арганізацыя, якую ён узначальвае, па выніках 2012 года стала лепшай сярод падобных у вобласці. Партрэт Сяргея Таўстыкі заносіцца на Дошку гонару абкама прафсаюза. Вызначыўся прафсаюзны лідар Жыровіцкага каледжа і на ўборцы збожжавых у Бераставіцкім раёне. А Сяргей Таўстыка яшчэ і выкладчык. Прафсаюзная работа — яго грамадская нагрузка, якая не аплачваецца. Але настаўнік, ён і ёсць настаўнік.

Васіль АФАНАСІК. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.