Прайшлі арганізацыйныя сесіі

01_сессия

Як ужо паведамлялася, з мэтай удасканалення  адміністрацыйна-тэрытарыяльнай уладкаванасці нашага раёна, Вялікашылавіцкі сельскі Савет далучаны да Дзеравянчыцкага сельскага Савета, а Сялявіцкі — да Азярніцкага. У сувязі з аб’яднаннем гэтых сельсаветаў прайшлі арганізацыйныя сесіі.

На іх былі складзены паўнамоцтвы старшыні Вялікашылавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Алы Васільеўны Пінчук і старшыні Азярніцкага сельскага Савета дэпутатаў Зоі Пятроўны Кандзіранда. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Рагозік і дэпутаты падзякавалі Але Васільеўне і Зоі Пятроўне за плённую сумесную работу. На пасады старшынь рэарганізаваных Азярніцкага сельскага Савета дэпутатаў — выбрана Ганна Іосіфаўна Пяцько, Дзеравянчыцкага сельскага Савета дэпутатаў — Сяргей Аляксандравіч Бязносік. У іх адрас прагучалі словы віншаванняў і добрых пажаданняў.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.