Праплылі па Аўгустоўскім канале

 ++++1

Раённае таварыства інвалідаў, якім кіруе Георгій Лысенка, актыўна далучае сваіх  членаў да грамадскага жыцця. Адзін з накірункаў дзейнасці — знаёмства з гісторыяй і славутасцямі роднага краю. Традыцыйнымі сталі экскурсійныя паездкі па Беларусі. Не таннае гэта задавальненне, але для экскурсантаў яно абыходзіцца без затрат. У раёне нямала мецэнатаў, якія не шкадуюць сваіх сродкаў для людзей з  абмежаванымі магчымасцямі. Паездку на Аўгустоўскі канал дапамаглі ажыццявіць для інвалідаў, пераможцаў крос-віктарыны і валанцёраў кіраўнікі СПМК-64 і прыватнага прадпрыемства “Зодчы”, за што ад экскурсантаў сардэчнае дзякуй.

Як звычайна на працягу ўсёй паездкі экскурсантам расказвалі пра родны край, а бліжэй да канала — пра Аўгустоўскае гідратэхнічнае збудаванне. Вядома, найбольш уразіла плаванне на цеплаходзе па каналу. Восеньскі пейзаж па берагах проста зачароўваў. А фота на памяць на прыстані з капітанам судна — як абавязковы атрыбут, як завяршэнне дзейства, якое радуе душу. Яшчэ 40 чалавек даведаліся аб цудоўным кутку роднага краю, якіх так многа на Беларусі, якімі трэба захапляцца, ганарыцца, якія неабходна берагчы.

Васіль АФАНАСІК.  

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.