Правілы правіламі, а ўзаемаветлівасць?…

grodnensk-29-bДнямі давялося пабываць у абласным цэнтры. У Гродне гістарычны цэнтр з вузкімі вуліцамі – з двароў выехаць цяжка з-за патоку машын. Але здзівіла культура вадзіцеляў: дастаткова паспрабаваць выехаць
з двара, як табе ўжо міргаюць фарамі: праязджай, уступаем дарогу. Прыемна. А паспрабуйце, асабліва ў гадзіны пік, выехаць з двара ў Слоніме. Можна прастаяць і пяць, і больш хвілін, пакуль з дзясятка вадзіцеляў адзін акажацца культурным і паважлівым. Правілы ёсць правілы, але ж ёсць яшчэ такое паняцце як узаемавежлівасць. І той, хто сёння не ўступіў дарогу, заўтра можа сам выязджаць з тупіка і будзе на чым свет стаіць лаяць вадзіцеляў, якія не даюць магчымасці вы ехаць на паласу руху…

А. ВАСІЛЬЕЎ

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.