Што за радком звароту

ремонт-дорогЗ пачатку года ў райвыканкам паступіла скаргаў і просьбаў ад жыхароў раёна на 25% менш, чым у мінулым годзе. Што гэта:  праблем у людзей стала менш, ці не давяраюць людзі ўладзе?  Аналіз паказвае, што і ў вышэйстаячыя органы колькасць  зваротаў зменшылася. Цяпер, як правіла, людзі ідуць з нейкімі  дробнымі бытавымі праблемамі, а часта фігурыруюць адны і тыя  ж пытанні, на якія даўно дадзены аргументаваныя адказы. Значна зменшылася колькасць глабальных пытанняў. Яно і не дзіўна.  У Слоніме вядзецца масавае добраўпарадкаванне мікрараёнаў,  што не рабілася дзясяткі гадоў, асфальтуюцца вуліцы, пракладваюцца новыя вадаводы і многае іншае. Старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч настойліва патрабуе ад кіраўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў, служб выканкама ўважліва ставіцца да кожнага звароту слонімцаў.

Васіль АФАНАСІК.

2 комментария к заметке “Што за радком звароту”

  1. 18.11.2013 at 13:09 #

    Иван, Вы сорвали слова с языка многих граждан обращающихся к властьпредержащим. Отписки настолько банальны и дешевы, что и обращаться не хочется, хотя на душе горит обида!

  2. іван
    25.10.2013 at 11:00 #

    » часта фігурыруюць адны і тыя ж пытанні, на якія даўно дадзены аргументаваныя адказы»-магчыма людзям проста надакучыла атрымліваць»адказы», у якіх няма адказаў на хвалюючыя іх пытанні, і якія проста з’яўляюцца па сутнасці адпіскамі. Маю багаты досвед у такой перапісцы.

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.