Слонімская вада: якасць, смак, колер

246392

Жыхароў горада даўно турбуе якасць слонімскай пітной вады, асабліва яе хімічны састаў. У розных кутках горада часам замест празрыстага струменю з крана цячэ ржавы бруд. Прычым не заўсёды гэта назіраецца пасля ці ў час нейкіх аварый або прамывак водаправодных сетак. І ўсё ж у многіх мікрараёнах гэтых непрыемных карычневых струменяў стала значна менш. Недзе іх і наогул няма — вада радуе вока, прыемная на смак, асабліва з новага водазабору “Падгорная дача”, першая чарга якога ўжо дае ваду частцы горада. Згодна з дзяржпраграмай «Чыстая вада», блізіцца да завяршэння будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады (на здымках), якая павінна зрабіць іржавую ваду чыстай. За апошні час адбылося многа станоўчага ў водазабеспячэнні горада. І ўсё ж не лішнім будзе яшчэ раз вярнуцца да гэтай тэмы. Перш, чым пачуць расказ дырэктара водаканала, прапаную тэлефоннае апытанне слонімцаў з розных мікрараёнаў наконт якасці вады і каментарый спецыяліста цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

— У нас заўсёды вада добрая, — гаворыць жыхарка завулка Мірошніка, — рыжая не бывае. Аднойчы толькі пайшла брудная, я пазваніла ў водаканал. Хутка пайшла вада чыстая. Жыхарка вуліцы Яршова ад-
значыла, што ніякіх праблем з вадой у іх доме № 50 не існуе. Жыхарка завулка Дружбы таксама задаволена вадой з водаправода. А сланімчанка з Тапалёвай вуліцы заявіла, што кожную нядзелю ідзе з крана брудная вада, і, як сама лічыць, двойчы вадой з крана атруцілася. — Па выхадных — у няд-
зелю пад вечар, бывае рыжая вада ў доме на Тапалёвай вуліцы, — адзначыла жыхарка з гэтай вуліцы.Жыхар з вуліцы Брэсцкая, дарэчы, работнік цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, падкрэсліў, што цяпер вада ў іх мікрараёне проста цудоўная. Задаволены вадой з крана і жыхар мікрараёна “Энка”, якому мы пазванілі з
просьбай даць ацэнку якасці вады. Доктар райбальніцы адзначыў, што ў іх доме на вуліцы Войкава часта ідзе “ржавая” вада і тут жа адкрыў кран у кабінеце райбальніцы — з крана пацякла непразрыстая вада.
— На завулку Меліяратараў, — чую ў трубцы, — вада якасная. Некалькі разоў была непразрыстая, але гэта на кароткі час, калі здараліся нейкія рамонты. — У нас на вуліцы Леашэні вада цудоўная, часова цяпер жывем на вуліцы Першай сямігодкі — і там ніякіх праблем не адчуваю, — чую ў тэлефоннай трубцы жаночы голас. — На 3-й Заходняй вуліцы зрэдку на непрацяглы час вада бывае мутнаватая, але ў
цэлым якасць вады добрая, — сказаў жыхар гэтай вуліцы. — Задаволены якасцю вады, — паведаміў
жыхар вуліцы Анішчыка. — Хаця бывае і рыжаватая. — Пасля таго, як на вуліцы Сінічкіна памянялі трубы, вада стала якасная і смачная, — адказала жыхарка гэтай вуліцы. Жыхарка з Водаправоднага завулка
паскардзілася на ржавую ваду, якая часта  ідзе з крана. А вось як каменціруе якасць слонімскай
вады ўрач-гігіеніст, загадчыца аддзела гігіены  цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Яфімік, якую мы пазнаёмілі з апытаннем гараджан: — Мы рэгулярна адбіраем пробы вады ў кантрольных кропках па ўсяму гораду на адпаведнасць нарматывам. Па мікрабіялогіі наша вада вельмі добрая, па хімічных паказчы-
ках — у вадзе перавышае ўтрыманне жалеза, прычым у той вадзе, што паступае з водазабора “Рышчыцы”. Тая ж вада, што паступае з водазабора “Падгорная дача” (на новую Брэсцкую, у мікрараён “Энка”) праз станцыю трэцяга пад’ёма — вельмі якасная і па хімічных паказчыках. На сёння ў горадзе райвыканкамам часова ўстаноўлены нарматыў па ўтрыманню жалеза некалькі вышэйшы ў адпаведнасці з санітарнымі нормамі. Аднак з увядзеннем у строй станцыі абезжалезвання, якая практычна пабудавана і працуе ў тэставым рэжыме, праблема “жалезнай” вады вырашыцца, часовы нарматыў будзе адменены. — Дарэчы, павышанае ўтрыманне жалеза — гэта шкода здароўю ці больш псіхалагічны і бытавы фактар: нельга памыцца, памыць бялізну? — цікаўлюся ў спецыяліста. — Жалеза — арганалептычны паказчык, ён уплы-
вае на наша эстэтычнае ўспрыняцце. Хаця, вядома ж, працяглае ўжыванне такой вады здароўю не па-
спрыяе. Але нават у праблемных мікрараёнах — у “Альбярціне”, цэнтры горада ржавая вада бывае толькі перыядычна. — Увод станцыі абезжалезвання, пракладка новых вадаводаў — гэта гарантыя таго, што вада ў кранах адразу стане чыстай? — Не, не гарантыя. У новыя мікрараёны, дзе новая водаправодная сетка — ва-
да пойдзе гарантавана разы ў два з меншай канцэнтрацыяй жалеза ў параўнанні з агульнапрынятымі нормамі. У цэнтры горада, у тым жа “Альбярціне”, вада пойдзе супраць патоку, які быў раней. У многіх месцах трубы старыя, іржавыя. Вядома ж, на некалькі месяцаў, пакуль будзе праводзіцца прамыўка, вада часам можа ісці ржавая. Трэба будзе максімальна перакладаць старыя водаправоды. Давядзецца кры-
ху пацярпець. Чыстая і якасная вада хутка пацячэ ва ўсе мікрараёны.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.