Умеюць вучыць, умеюць выхоўваць

+++-----+IMG_8083

У Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы адбылося  пасяджэнне савета дырэктараў каледжаў вобласці. Хоць  падводзіліся вынікі работы ўсіх каледжаў, але шмат увагі было  ўдзелена рабоце педкалектыву Жыровіцкага каледжа.  Кіраўнікі каледжаў і сістэмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі  абмеркавалі надзённыя пытанні жыцця навучальных устаноў.  Пабываўшы ў вучэбных лабараторыях Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, госці былі вельмі ўражаны маштабам і  аснашчэннем вучэбна-вытворчай базы, якой няма і ў  прэстыжных універсітэтах. Невыпадкова вытворцы, якія выступалі, дзякавалі кіраўніцтву Жыровіцкага каледжа за  падрыхтоўку вельмі кваліфікаваных кадраў. Адно з пытанняў парадку дня пасяджэння было прысвечана  рабоце па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Намеснік  дырэктара каледжа Аляксандр Літвінчык расказаў аб  цэласнай сістэме патрыятычнага выхавання навучэнцаў. Не  выпадкова старшыня абласной арганізацыі саюза афіцэраў  Міхаіл Жураўкоў (ён жа метадыст савета дырэктараў  каледжаў) уручыў дырэктару Жыровіцкага каледжа  Станіславу Здановічу юбілейны медаль, якім узнагароджваюць  у краінах СНД не толькі ветэранаў вайны, але і людзей, якія  ўзносяць подзвіг франтавікоў, праводзяць актыўную работу  па патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.