Ветэраны дзякавалі за увагу

++1У Дзень пажылых людзей дэпутаты райсавета ў сваіх выбарчых акругах віншавалі ветэранаў. Старшыня раённага Савета дэпутатаў пабываў у Вялікіх Шылавічах і Шылавічах, дзе віншаваў ветэранаў. У Шылаві-чах кіраўнік райсавета завітаў з тортам да Соф’і Іванаўны і Васіля Сцяпанавіча Хахалко. Ветэраны шмат гадоў аддалі мясцовай гаспадарцы, працавалі плённа. У Дзень пажылых людзей у Соф’і Іванаўны яшчэ і дзень нараджэння. Пабываў старшыня ў адзінокіх вяскоўцаў і таксама з падарункамі. Ветэраны шчыра дзякавалі за ўвагу.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.