Здымкі фільма ў Шылавічах

+++IMG_8076

У вёсцы Шылавічы, былым спіртзаводзе, здымаецца фільм-кінакамедыя “Кукуцапаль” (расшыфроўка назвы — “кукуруза — царыца палёў”). Фільм будзе кароткаметражны, мінут на сорак, аб вясковых людзях. Здымае  яго прыватная творчая група  на чале з рэжысёрам Ігарам  Асмалоўскім, які мае вялікі  вопыт у кіно. У творчай групе  няма акцёраў-прафесіяналаў, праект рыхтаваўся два гады. — Здымкі будуць праходзіць у Мінску, у вёсках Добры Бор,  Падгорная і тут, у Шылавічах, — расказвае адзін з кіраўнікоў  праекта Аляксандр Лапацін (на здымку), які, дарэчы, родам  са Слонімшчыны. — Тут вельмі добрыя адносіны людзей,  нам здорава дапамагаюць. Наш праект некамерцыйны. Хачу  выказаць асаблівую ўдзячнасць чалавеку, які прадастаўляе  нам бясплатна для здымак гэтыя вось будынкі — фермеру  Аляксандру Пугачэнка і яго дачцэ Юліі, а таксама Віктару  Гурскаму, які тут працуе, дырэктару турбазы Віталію Міцкевічу  і многім іншым, хто нам дапамагае, хто нас церпіць. Хочацца, каб фільм атрымаўся. Хаця здымкі ідуць цяжкавата. Калі ўсё атрымаецца, фільм выйдзе ў канцы лістапада.  Не хачу пераказваць сюжэт, лепш усё ўбачыце. Ці не  ўбачыце… Як Бог дасць. Але спадзяёмся, што гледачу спадабаецца. Вельмі ўжо шмат з экранаў у апошні час ідзе негатыву. А мы хочам, каб ад нашага фільма чалавек адпачыў  душой.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.