Ад поспеху кожнага — да поспеху агульнага

++++1+++100_5448

++++2++++100_5464

Звычайна, калі ў СВК “Сянькоўшчына” прыязджаюць госці, ім найперш паказваюць  жывёлаводчы комплекс “Усход”. А мы вырашылі пачаць знаёмства з людзьмі СВК, што  працуюць на малочнатаварным комплексе ў Ягнешчыцах.

Вясковыя, шчырыя,  простыя людзі,
 Дзе лепшыя словы  для вас адшукаць?
Хто ж гэтак зямельку  яшчэ нашу любіць,
 Хто гэтак умее  на ёй працаваць?

Бадай, пра людзей, што працуюць на зямлі і адданыя ёй, лепей і не скажаш. Датычаць яны, у першую чаргу, нашых герояў – працаўнікоў адной з лепшых на сёння гаспадарак раёна – СВК “Сянькоўшчына”. Звычайна, калі ў “Сянькоўшчыну” прыязджаюць госці, ім найперш паказваюць жывёлаводчы комплекс “Усход”.  А мы вырашылі пачаць знаёмства з людзьмі СВК, што працуюць на малочнатаварным комплексе ў Ягнешчыцах.
КалІ работа спорыцца На сёння тут знаходзіцца 640  галоў дойнага статку. Абслугоўваюць яго ўсяго дваццаць чалавек. Сем даярак і шэсць даглядчыкаў засталі мы  на ферме. Якраз быў абедзенны перапынак. У імправізаваную сталоўку завезлі абеды для працаўнікоўжывёлаводаў. Памочнік загадчыка комплексу  Таццяна Дробчык зазначыла, што  асаблівымі паказчыкамі зараз  здзівіць нас не могуць. Пік лактацыі  быў летам, калі надой на адну карову ў суткі складаў каля дваццаці кілаграмаў. Цяпер жа лічба больш  сціплая – 15,7 кілаграмаў. Пры гэтым валавы ўдой склаў 10064 кілаграмы. За мінулы тыдзень прырост валавай прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года перавысіў 42%. Прызналася дзяўчына, што ў Ягнешчыцах працуе ўсяго паўтара года.  Да гэтага была заатэхнікам у гаспадарцы. Па асабістай просьбе перайшла на гэту ферму. І задаволена пераходам. Людзі тут працавітыя і добразычлівыя. Прынялі яе ў сваю сям’ю ахвотна. Асабліва пашанцавала на кіраўніка – Наталлю Яфіменка – уважлівага і адказнага чалавека, адукаванага і вопытнага спецыяліста, які ўмее наладзіць адносіны з людзьмі.  Рэжым работы тут не дазваляе  асабліва расслабляцца. Трымаць у  тонусе калектыў патрабуе і штотыднёвае падвядзенне вынікаў. Пасля рэканструкцыі комплексу пагалоўе вырасла, умовы працы значна палепшыліся, але патрабаванні да працаўнікоў толькі павялічыліся. Аднак, тыя, хто прыйшоў сюды працаваць, застаюцца надоўга. Гэта, у асноўным, мясцовыя жанчыны. Але час ад часу з’яўляюцца і навічкі. Вось і нядаўна прыйшла на ферму Ларыса Эрдман, і даволі хутка ўлілася ў калектыў. Цяпер у яе нагрузка не меншая, чым у іншых даярак. І вынікі не горшыя. Так, моладзь цяпер заманіць на  фермы зусім няпроста. Аднак,  жывёлагадоўля па многіх параметрах  пачынае абыходзіць прэстыжныя і папулярныя сферы дзейнасці. У СВК “Сянькоўшчына”, тым жа даяркам і даглядчыкам без чаргі выдзяляюць добраўпарадкаванае жыллё (вядома,  пры яго наяўнасці). Штомесяц самых паспяховых падтрымлівае кіраўніцтва  гаспадаркі. У іх самыя ганаровыя месцы і для іх самыя ўзнёслыя словы пашаны на ўрачыстых мерапрыемствах.
І ў мІжсезонне  ёсць работа ў мясцовых паляводаў. У час візіту мы  засталі групу паляводаў на чале з  начальнікам вытворчага ўчастка № 1  Іванам Сарвета за ўборкай тэрыторыі  (на здымку). Большасць жанчын мае  пенсійны ўзрост, і нават фатаграфавацца з-за гэтага адмаўляліся. Аднак,  кожная з іх заўсёды выручыць, калі не  хапае такіх патрэбных у любой гаспадарцы на сяле працоўных рук. У Сянькоўшчыне рыхтаваліся да  прафесіянальнага свята – Дня  работнікаў сельскай гаспадаркі. У  цэнтрыгаспадаркі, нягледзячы на  няўстойлівае надвор’е і нядаўні  лістапад, было чыста. За гэта вяскоўцы  ўдзячны сваім сталым землякам. Іх нястомныя рукі і на палетках навялі парадак і тут. А ў халодную пару можна будзе зрабіць перадышку.
У механізатараў зараз таксама  зацішша. Большасць іх “перасялілася”  ў рамонтныя майстэрні. І сярод іх Сяргей Назаранка і Сяргей Кузьменка. За  пастаноўкай тэхнікі на захоўванне  пільна сочыць загадчык майстэрань  Віталь Карнелік. Молада, ды не зелена Спецыяльнасці ў работнікаў брыгады па працаёмкіх працэсах даволі рэдкія не толькі для сяла. Без таго ж зваршчыка ці слесара па спецабсталяванню паспрабуй абысціся. Працуе  брыгада, у асноўным, на жывёлагадоўчых комплексах, прычым, не  толькі ў сваёй гаспадарцы. Мы засталі іх на “Усходзе”, дзе зваршчыкі  дараблялі клеткі для быкоў. Наогул  жа, брыгада працуе, як “Хуткая дапамога”: варта толькі здарыцца паломцы ці аварыі ў даільнай зале, сістэмах
каналізацыі і водазабеспячэння,  ачышчэння, узнаўленчых работах і да  т.п., як адразу клічуць на дапамогу  брыгаду. Пры неабходнасці і ноччу  паднімуць. Напрыклад, Канстанцін  Атрошчанка ў папярэднюю ноч а трэцяй гадзіне на ферму трапіў. Перад  першай дойкай трэба было тэрмінова  наладзіць работу абсталявання.  Падняўся і пайшоў, бо ведаў, што яго  дапамогі чакаюць людзі. Так і кожны  з названага невялікага  калектыву. Дарэчы, брыгада выконвае і заяўкі  насельніцтва. Узначальвае брыгаду малады інжынер  (нядаўна закончыў БАТУ) Аляксандр Сідорык.
Нягледзячы на малады  ўзрост, чалавек паважаны і аўтарытэтны спецыяліст. І ад падначаленых, і ад кіраўніцтва аб  ім найлепшыя водгукі  можна пачуць. Жыццёвы прынцып Аляксандра: “Дзе нарадзіўся,  там і спатрэбіўся”. У адрозненне ад  равеснікаў і маладых сучаснікаў у  горад яго не цягне. Навошта ехаць  у “блізкі свет”, калі тут і родныя побач, і жыллё выдзяляюць, і заработная плата нядрэнная. Зноў-такі, гаспадарка перспектыўная. Для  моладзі шмат заманлівых прапаноў.  Для жонкі Аляксандра таксама месца знайшлося, праўда, яна пакуль у  водпуску па догляду за дзецьмі. Калі  Максімка з Ільюшкам падрастуць,  будуць ганарыцца таткам  і браць з яго прыклад. Члены брыгады папрасілі абавязкова адзначыць, што Сяргеевіч за  усіх іх гарой стаіць. Стараецца і для працы брыгады  належныя ўмовы стварыць. Работы заўсёды  многа, толькі ў сваёй гаспадарцы чатыры фермы  і два комплексы. Будзеш  аддана працаваць – работу па заслугах ацэняць, хопіць і на “хлеб з маслам”. А самае галоўнае, што тут з радасцю прымаюць моладзь. Усё падлІчана,  Усё прадбачана Сёлета ў галоўнага бухгалтара  Марыі Мікалаеўны Шышко два прыгожыя юбілеі: 45 гадоў працоўнага  стажу і 35 – толькі ў якасці галоўнага  ў СВК “Сянькоўшчына”. Усяго адзін  год была гэтая жанчына рэвізорам, а  так увесь час бухгалтарам. Праўда,  Сянькоўшчыне папярэднічаў пэўны  перыяд бухгалтарскай дзейнасці ў  Драпаве. Пры ёй ужо пяты кіраўнік змяніўся,  і ў кожнага жанчына і па рангу, і па вопыту была “правай рукой”. Марыю  Мікалаеўну неаднаразова адзначалі  Ганаровымі граматамі за сумленную і  старанную работу. Жанчына ганарыцца, што амаль усё свядомае жыццё працавала ў гаспадарцы, якая заўсёды была адной  з лепшых у раёне. Бо ў гэтым  выніку і яе сціплы ўклад. Цяпер галоўны бухгалтар занепакоена тым, каб знайсці сабе  замену. Праўду кажучы, яна ўжо  траіх маладых спецыялістаў на  сваё месца падрыхтавала. Толькі  ж дзве дзяўчыны ў гарадскія  фірмы падаліся, а трэцюю яшчэ  ўгаворвае. Палова калег Шышко таксама  болейчым па дваццаць гадоў  адпрацавалі, а Валянціна Ягаўдзік  – і ўсе 35, дарэчы, з адным  запісам у працоўнай кніжцы. У  бухгалтэрыі СВК “Сянькоўшчына”  пануе парадак. Марыя Мікалаеўна  Шышко – надзейны працаўнік і чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі.  Менавіта на сяле спаткала яна  сваё шчасце. Як і многія з тых, хто  аддаў перавагу рабоце ў сельскай  гаспадарцы. Віншуем са святам працаўнікоў  СВК “Сянькоўшчына”! Рэдакцыя ўдзячна за  падрыхтоўку матэрыялу намесніку  старшыні СВК Таццяне Аўсяец.

Анна ЦЫВІНСКАЯ.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.