Кадры берагчы і цаніць трэба

++++IMG_9297

Жыровіцкі аграрна-тэхнічны каледж даўно слыве  навучальнай установай-кузняй кваліфікаваных  кадраў для сельскай гаспадаркі. І, вядома ж, супрацоўнікі каледжа, навучэнцы па праву адзначаюць свята — Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і  перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага  комплексу.

У зале Дома культуры каледжа напярэдадні свята  сабраліся ветэраны, выпускнікі каледжа, педкалектыў, навучэнцы. І ў чарговы раз бліскуча паказалі, якія тут таленавітыя  настаўнікі і навучэнцы: і ў вучобе, і ва ўменні адпачываць. Канцэрт мастацкай самадзейнасці глядзеўся на адным  дыханні. Ды гэта ўжо традыцыйна. Але, вядома ж, у свята —  канцэрт не галоўны атрыбут. Галоўнае — услаўленне людзей працы. У каледжы знаходзяць магчымасці любое добрае  пачынанне заахвоціць і маральна, і матэрыяльна. Дырэктар  каледжа Станіслаў Здановіч і на гэты раз на сцэне  ўзнагароджваў даўжэй, чым гаварыў віншавальныя словы,  хоць і іх хапала. Група педагогаў, майстроў вытворчага навучання, лабарантаў узнагароджаны Ганаровымі граматамі і  Падзякамі міністра сельскай гаспадаркі. На гэты раз навучэнцаў не ўзнагароджвалі, яны яшчэ змогуць праявіць сябе на сельскай ніве. І, безумоўна, праявяць,  як гэта робяць тысячы выпускнікоў каледжа. Слушную параду выказаў на ўрачыстасці былы дэпутат беларускага парламента Часлаў Шмігіра. Лішні раз даўшы высокую ацэнку  кваліфікаванасці выпускнікоў, ён параіў дырэкцыі каледжа  сачыць за работай маладых выпускнікоў. Там, дзе маладым  спецыялістам створаны ўмовы, дзе яны не абдзелены ўвагай,  клопатам, там не ўзнікае праблемы “адпрацаваў — і бывайце”. Добрыя кадры трэба берагчы і цаніць. Як гэта робіцца ў  Жыровіцкім каледжы.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.