Моладзь и добрыя справы

Прайшоў чарговы дзень інфармавання. Абласная  інфармацыйная група пабывала ў Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы. І невыпадкова. Тут вучыцца многа моладзі.  А галоўная тэма дня інфармавання: “Моладзь — стратэгічны рэзерв сацыяльных перамен. Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гродзенскай вобласці і Слонімскім раёне” (матэрыял да дня інфармавання наша газета публікавала).
Гасцей прадставіў намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Юшкевіч.
Узначаліў абласную інфармацыйную групу намеснік  начальніка — начальнік упраўлення па ўзаемадзеянню са сродкамі масавай інфармацыі, па справах рэлігіі і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і  па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Апановіч.  Перад прысутнымі выступіла Таццяна Хінская, намеснік  старшыні камітэта — начальнік упраўлення арганізацыі сацыяльнай дапамогі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Таццяна Віктараўна дэталёва прааналізавала  стан маладзёжнага жыцця ў нашай краіне. Перадавы атрад  моладзі — БРСМ — працягвае слаўныя традыцыі камсамола.  Дзяржава, Прэзідэнт краіны ўдзяляюць неаслабную ўвагу і ствараюць усе ўмовы для творчасці, вучобы, работы, адпачынку, быту маладых людзей. Моладзь адказвае добрымі справамі. У тым  жа Жыровіцкім каледжы вучацца здатныя хлопцы і дзяўчаты, а  выпускнікі, якіх ужо 25 тысяч, прафесіянальна працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі. Яшчэ адна тэма размовы — прафілактыка ВІЧ-інфекцыі. Праблема ў краіне вострая, у тым ліку і ў маладзёжным асяроддзі.  Урач цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Дабрыян зноў нагадала пра неабходнасць захоўвання прафілактычных мер ад ВІЧ-інфекцыі. Начальнік раённага вузла паштовай сувязі Валерый Савіцкі  заклікаў моладзь падпісвацца на газеты “Слонімскі веснік” і  “Знамя юности”. Вынікі сустрэчы падвёў Вячаслаў Апановіч.

Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.