Праваслаўе і сучасная беларуская школа

Жыровіцкі манастыр і Духоўныя школы ў Жыровіцах сталі своеасаблівым цэнтрам прыцягнення настаўнікаў і навучэнцаў з усяе Беларусі, асабліва ў часы школьных канікул. Сюды прыязджаюць каб прыкласціся да Цудатворнай іконы Жыровіцкай Багародзіцы, акунуцца ў Святой крыніцы, паглыбіць свае веды аб духоўным сэрцы не толькі Беларусі, але і без перабольшвання – усёй хрысціянскай Еўропы. Многія настаўнікі і навучэнцы ўдзельнічаюць у богаслужэннях, спавядаюцца і прычашчаюцца. Экскурсаводы-семінарысты не абмінаюць увагай столікі з мана-стырскімі выданнямі, якія стаяць у кафедральным Свята-Успенскім саборы, такім чынам, нашы публікацыі, адрасаваныя, у першую чаргу, настаўнікам і моладзі, – хутка і рэгулярна трапляюць ва ўсе куточкі нашай Айчыны.

… Я ўжо болей за 15 гадоў адказны за выдавецкую дзейнасць манастыра і імкнуся не размінуцца з
групамі паломнікаў – настаўнікаў і вучняў, тлумачу ім тэмы кожнага “Жыровіцкага лістка” і раю не толькі чытаць і разважаць аб прачытанным, але і выкарыстоўваць усё гэта ў сачыненнях на вольныя тэмы, у працах для школьных алімпіяд, у курсавых і дыпломных работах.

Беларускія Духоўныя школы ў Жыровіцах – акадэмія і семінарыя – праводзяць рэгулярныя семінары з ВНУ. Студэнты з ўсёй Беларусі прыязджаюць на некалькі дзён на святую зямлю, удзельнічаюць у богаслужэннях, многія спавядаюцца і прычашчаюцца – бывае, што і ўпершыню ў жыцці, прымаюць удзел у пленарных пасяджэннях, рабоце секцый, у творчых сустрэчах, на якія запрашаюць і мяне. Я заўсёды імкнуся заахвоціць іх, узяўшы з сабой нашы манастырскія выданні.

Вынікам гэтых семінараў апрача незабыўных духоўных і творчых адкры-ццяў, наладжвання сардэчных узаема-адносін сярод нашай моладзі, а бывае і стварэння маладых сем’яў, з’яўляюцца і сур’ёзныя публікацыі па духоўна-гістарычнай, культуралагічнай і педагагічнай праблематыцы…

… Не так даўно мы правялі ў Жыровіцах – на базе Духоўных школ– навуковую канферэнцыю
“Праваслаўе і беларуская літаратура”,  у якой прынялі актыўны ўдзел выкладчыкі вышэйшых і агульнааду-кацыйных школ, найперш Брэсцкага ўніверсітэта, навукоўцы, літаратары, святары, прадстаўнікі студэнцкай моладзі.
… Са слонімскімі і жыровіцкімінастаўнікамі і навучэнцамі ў мяне  асаблівыя адносіны. Мы стварылі
нефармальнае літаб’яднанне “Крэсіва”. Яно, акрамя праведзеных творчых сустрэч з прэзентацыямі
выданняў Жыровіцкага манастыра, заявіла аб сабе ўласнай выдавецкай дзейнасцю. Мы ўжо некалькі гадоў
выдаём літаратурныя лісты і зборнікі, якія таксама прэзентуем на творчых сустрэчах. Нашы прэзентацыі праходзяць і за межамі Беларусі. Першая прэзентацыя зборніка “Крэсіва” (Слонім, 2012) разам з манастырскімі выданнямі адбылася ў чэрвені 2012 года на Беласточчыне. Праходзіла яна ў рамках творчых сустрэч у Беластоку і Бельску, у тым ліку на сустрэчах з настаўнікамі, навучэнцамі
і бацькамі беларускіх школ у Беластоку. Вялікай радасцю для мяне было ўбачыць і пачуць, як беластоцкія беларусы берагуць праваслаўную веру і беларускую мову…
… Прэзентаваліся нашы выданні і ў Маскве, у час знаходжання там Цудатворнай іконы Жыровіцкай
Багародзіцы.

У Брэсце прайшла ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі”, прысвечаная 1025-годдзю хрышчэння Русі. На канферэнцыі выступаў Інак Мікалай (Бембель), насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, член Саюза пісьменнікаў, рэдактар багаслоўска-
літаратурна-мастацкага лістка “Жыровіцкая абіцель”.Прапануем чытачам яго выступленне.

А гімназія № 1 Слоніма зрабіла  Жыровіцкую святыню, пад покрывам якой выраслі многія пакаленні
беларусаў, неад’емнай часткай самой гімназіі. Тут з дапамогай манастыра створаны краязнаўчы музей.
Экскурсаводамі з’яўляюцца самі навучэнцы гімназіі. Яны расказваюць  наведвальнікам пра гісторыю
галоўнай святыні Слонімшчыны і ў цэлым пра гісторыю свайго краю, ілюструючы свой расказ шматлікімі
экспанатамі музея, сярод якіх і  выданні Жыровіцкага манастыра.

Адным з іх з’яўляецца дапаможнік для настаўнікаў рускай літаратуры, які падрыхтаваны з удзелам выкладчыкаў слонімскай гімназіі па работах Міхала Міхайлавіча Дунаева, двойчы доктара Багаслоўя і філалогіі, які чытаў лекцыі па рускай літаратуры ў Маскоўскай духоўнай акадэміі… Шмат гадоў праводзяцца творчыя сустрэчы настаўнікаў і навучэнцаў гімназіі з выкладчыкамі і студэнтамі беларускіх духоўных школ і насельнікамі манастыра – з прэзентацыяй манастырскіх і семінарыскіх выданняў па праблемах духоўнага выхавання. Многія навучэнцы гімназіі з навуковымі работамі па духоўнай праблематыцы сталі пераможцамі і прызёрамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

Менавіта сустрэчы з настаўнікамі і навучэнцамі Слонімшчыны, асабліва вясковых школ і аграрнатэхнічнага каледжа ў Жыровіцах, натхнілі мяне сфармуляваць ключавыя моманты выжывання беларусаў ва ўмовах антыхрыстовай глабалізацыі (у форме кароткіх эстэтызаваных тэзісаў). … школы і вёскі пусцеюць…могілкі – жах!.. – як растуць…… на будучыню надзею – ЯК – Беларусі – вярнуць?..

ЮНАМУ БЕЛАРУСУ

… каб племя наша
лёс свой не згубіла …
каб не аддаць чужынцам
родны Край…–
віно … свабоду …
родавую сілу …–
па Запаведзях – мудра!.. –
карыстай…

ЮНАЙ БЕЛАРУСАЧЦЫ

… не адтуляйся
ад родных палеткаў…
абыдуцца землі чужыя бяз нас…
… будзь класнай настаўніцай –
сваім дзеткам…
хай Бог табе дасьць іх –
аж цэлы клас!..

… Для прадпрымальнікаў, як і для дойлідаў і фундатараў антыхрыстовай глабалізацыі, найбольш прыбыт-
ковая індустрыя асалоды і забойстваў: гандаль псіхатропамі  (тытунь, алкаголь, наркотыкі), рас-
пустай (парнуха, жывы тавар, “абартыўны матэрыял” і г.д.), зброяй (фізічная і інфармацыя). Пад ня-
спынным прыцэлам і ўдзень, і ўначы найперш юнае пакаленне. Таму галоўнае, што я імкнуся запаліць і
захаваць у сэрцах нашых настаўнікаў і навучэнцаў, у тым ліку і на традыцыйных ужо сустрэчах у Брэсцкім
універсітэце, гэта вера – нязгасная, непахісная. Гасподзь заўсёды прыходзіць на дапамогу кожнай ду-
шы, калі яна ў адчайнай малітве і намаганні імкнецца быць з Богам. І нам з’яўляюцца сапраўдныя цуды
Божыя, у самых, здавалася б, па нашых мерках, бязвыхадных сітуацыях. Такія цуды на сваім зямным шляху, упэўнены, можа ўзгадаць кожная жывая душа.

Тэма вайна і мы. Лепшыя мудрацы ўсіх часоў спрабавалі асэнсаваць гэтую трагедыю…

… Вайна з немцамі, у якой загінуў кожны трэці беларус… На фоне бесперапынных бачных войнаў, працяг-
ваецца самая страшная – ціхая вайна супраць будучых пакаленняў. У гэтай няспыннай бойні, перад якой
меркнуць усе астатнія войны гісторыі разам узятыя, толькі за апошнія паўстагоддзя знішчана больш за
мільярд усходніх славян, у тым ліку звыш 50 млн. беларусаў…

… Найбольш бязлітасная форма парушэння Запаведзі “Не забі” элегантна ўпісана ў нашу маральна-
прававую сістэму, як неад’емнае права чалавека на перапыненне цяжарнасці…
Мяне часам пытаюць: “За што беларусам даюцца такія суровыя гістарычныя выпрабаванні?” Я кажу:
“Не за “што” трэба пытаць, а як нас Гасподзь яшчэ церпіць – і беззаконні нашы?”
Цар Ірад раз у жыцці забіў 14 ты-сяч чужых немаўлятак… А мы штогод спакойна, няспынна чацвяртуем
больш за мільён…

… Але, як аднадушна кажуць Святыя айцы, няма граху, які Гасподзь не даруе, апроч граху нераскаянага…

… Гасподзь дапаможа паўстаць…і зноў будзе з Пастырам статак…

… Мір вам … – будзем гэтак вітацьпасланых у сьвет немаўлятак…

Падрыхтаваў Васіль АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.