Справа сапраўдных мужчын

IMG_9043

Воіны 11-й мехбрыгады, ветэраны адзначылі 95-годдзе ваеннай разведкі

Як звычайна, для воінаў разведчыкаў брыгады год быў  напружаным. Брыгада шмат «ваявала» і на палігонах, і на картах, а без разведкі, як вядома, ні адно вучэнне не абыходзіцца. І ў тым, што брыгада нядаўна названа лепшай ва Узброеных Сілах Беларусі, ёсць і заслуга разведчыкаў.

– На вучэнні «Захад-2013», – расказвае камбат разведчыкаў маёр Ігар Панасейка, – батальён быў
задзейнічаны адразу на двух палігонах – пад Брэстам і на Абуз Лясноўскім. Мы забяспечвалі ахову
штабоў і аб’ектаў ад дыверсійных  груп. Задачу выканалі, не дазволілі мабільным групам нанесці шкоду
нашым войскам і аб’ектам. Мы рэальна абясшкодзілі некалькі груп «праціўніка».

Як заўсёды, разведчыкі брыгады прымалі ўдзел у спаборніцтвах на лепшую разведгрупу Узброеных Сіл. На гэты раз спаборніцтвы праходзілі Ваенная разведка – служба, без якой не абыходзіцца армія, была створана 95 гадоў назад, хаця правобраз разведкі адыходзіць далёка ў глыбіню стагоддзяў.

У 11-й мехбрыгадзе адбыўся ўрачысты сход з нагоды Дня разведчыка, на якім ушанавалі лепшых з лепшых. На сходзе было многа ганаровых гасцей і цэлыя дынастыі ваенных разведчыкаў. Нехта ўжо ў запасе, нехта працягвае службу. Было многа віншаванняў, многа ўзнагарод. Асобна ўзнагароджвалі воінаў-разведчыкаў, якія вызначыліся на вучэннях “Захад-2013”.

Вучні сярэдняй школы № 2 падрыхтавалі для разведчыкаў святочны на Віцебшчыне, разам з беларускімі  вайскоўцамі спаборнічалі тры групы расіян і група ўкраінцаў. Разведчыкі 11-й мехбрыгады спыніліся адразу за тройкай прызёраў і зусім нямнога ўступілі расіянам і беларускім дэсантнікам.

– Ёсць над чым працаваць, – гаворыць камбат. – У такіх спаборніцтвах і ўсплываюць усе плюсы і мінусы работы.

Дарэчы, у гэтых спаборніцтвах удзельнічаў радавы Артур Ламака, выпускнік СШ № 4 Слоніма. У разведцы служыць год. Як сам адзначае, у арміі загартаваўся, узмужаў, зведаў цану таварыскасці і калектывізму.

– Бадай самым цікавым за службу, – гаворыць салдат, – быў 30-кіламетровы марш з поўнай выкладкай у час спаборніцтваў. Ішлі ноччу па незнаёмай мясцовасці. Але колькі адрэналіну было, калі задачу выканалі і ні ў чым не ўступілі сапернікам.

У батальёне няма выпадковых людзей. Сюды прыходзяць на службу па жаданню. Вядома, калі табе дазваляе здароўе. Сіла, розум, здароўе, вынослівасць – без іх у разведку не ходзяць. Так Яўген Гурскі сам захацеў у разведку. Жыве ў вёсцы Чапялёва і часта бачыў на палігоне, што прымыкае да вёскі, воінаў у маскхалатах і з размаляванымі тварамі. Зайздросціў. Прыйшоў час служыць і папрасіўся ў разведку. Першы месяц у «вучэбцы» ледзь вытрымаў, цяжка было прывыкнуць да рэжыму, нейкая сіла цягнула дамоў. Але ўжо праз месяц прывык, уліўся ў калектыў і зразумеў: першае выпрабаванне прайшоў. А далей хлопцу, які любіць спорт, служба стала ў асалоду. Камандзіры адзначаюць старанне і прылежнасць воіна. За што не раз заахвочваўся, у тым ліку і звальненнем за межы часці.

У батальёне нямала ваеннаслужачых, хто служыў тут тэрміновую службу і працягвае цяпер – ужо як прафесіянал – афіцэр, прапаршчык ці кантрактнік.

Сёлета ў часць прыйшлі два лейтэнанты. Сярод іх Генадзь Алхімаў. Служыў у батальёне, затым паступіў у Новасібірскае ваеннае вучылішча. Пасля яго заканчэння афіцэрразведчык вярнуўся ў Слонім. Хутка ўліўся ў калектыў. На нядаўнім вучэнні «Захад-2013» малады лейтэнант атрымаў узнагароду – службу ён цяпер звярае па імянным гадзінніку.

АТРЫМАЛІ ХЛОПЦЫ ПАВЕСТКІ

Сёння яны прайшлі праз воінскі КПП не строем – нехта з бацькамі, нехта з дзяўчынай. Але ўжо праз тыдзень-другі каля сотні юнакоў (каля дзевяноста чалавек тэрміновай службы і каля дзесяці – служба ў рэзерве) прымераюць армейскую форму.

Чарговы дзень прызыўніка ваенкамат арганізаваў сумесна з камандаваннем 11-й мехбрыгады. У групе артылерыі прызыўнікам паказалі салдацкую сталовую, казармы, вучэбныя класы. Каля 70% навабранцаў прыдуць служыць менавіта ў 11-ую мехбрыгаду. Праўда, напачатку ўсе яны пройдуць праз вучэбны цэнтр, дзе прымуць прысягу.

Будучых воінаў прыйшлі павітаць прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый.
Вядома ж, самы хвалюючы момант – уручэнне павестак. Першая група навабранцаў – сем чалавек– павінна з’явіцца на прызыўны пункт ужо 14 лістапада. Яны папоўняць элітныя рады сіл спецыяльных аперацый.
Астатнія навабранцы стануць у строй праз некалькі дзён пазней.

Васіль АфАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.